8.02.2017 Кіно, Падзея

Фільм “ГРАМАДЗЯНІН ПІШЧЫК”

Да 70-годдзя Ежы Штура Польскі кінаклуб

ЕЖЫ ШТУР – рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, інтэлектуал. Нарадзіўся 18 красавіка 1947 года ў Кракаве. У 1970 годзе скончыў Філалагічны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта па спецыяльнасці польская мова і літаратура. Праз 2 гады паступіў на акцёрскае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве. Ужо падчас вучобы выступаў у спектаклях Старога тэатра ў Кракаве. З 1990-га па 1997-ы год быў рэктарам Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве. У 2002 годзе зноў абраны рэктарам ДВТШ. У 1994 годзе атрымаў званне Прафесара тэатральнага мастацтва. Лаўрэат шматлікіх узнагарод. У 90-ыя гады пачаў займацца аўтарскім кіно. З 1998-га года Член Еўрапейскай Кінаакадэміі

ГРАМАДЗЯНІН ПІШЧЫК /1988 г., камедыя, каляр., 101 хв./ 8 ЛЮТАГА,19:00

Лёс Яна Пішчыка – галоўнага героя фільму – камедыя абставінаў. Зацягнуты вірам ліхалецця сталінскай Польшчы, прафесійны прыстасаванец, так і не трапляе ў віражы часу. Падзеі адбываюцца ў перыяд «адлігі» канца 50-х гадоў. На фоне гістарычных пераменаў паказваецца постаць поўнага недарэкі: пасля вызвалення з-за кратаў Пішчык ня можа знайсці сябе ў пераменлівым жыцці. Ён, палахлівы і пазбаўлены ўласных перакананняў, намагаецца стварыць як мага лепшае ўражанне пра сябе, але, наадварот, толькі пагаршае сваё рэнамэ

Пачатак а 19-й гадзіне
Фільм дэманструецца на мове арыгінала
Уваход вольны
Scheduled Кіно Падзея