18.02.2017 - 19.02.2017 Падзея, Тэатр

ПлаSтформа Мінск-2017

V Адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў
18-19 лютага ў Мінску адбудзецца V Адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў «ПлаSтформа Мінск-2017». Асаблівасцю «ПлаSтформы-2017» станe наяўнасць работ выключна беларускіх калектываў. Глядач зможа ўбачыць эксперыментальныя пастаноўкі айчынных каманд, якія працуюць у самых розных жанрах ад сучаснага танца да інтэрактыўнага пластычнага перформансу. Спектаклі «ПлаSтформы» будуць паказаны на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Галоўным экспертам Форуму стане РЫШАРД КАЛІНОЎСКІ – танцоўшчык, харэограф Цэнтра культуры г. Любліна, (Польшча).
 
Для даведак:
from to
Scheduled Падзея Тэатр