24.02.2017 Музыка, Падзея

“Народны альбом. 20 год”

Культавы мюзікл у аўтарскай версіі рэж. К. Смуга

Легендарны «НАРОДНЫ АЛЬБОМ» вяртаецца ў Мінск: спяваць і танчыць будуць усе!

Сёлета музычны праект пра жыццё заходнебеларускага мястэчка ў 1920-1930-х мінулага стагоддзя адзначае 20-годдзе. Канцэрт-мюзікл культавага праекта ўпершыню за 10 год пройдзе ў Беларусі, гэтым разам пад назвай “НАРОДНЫ АЛЬБОМ. 20 ГОД” з удзелам беларускіх выканаўцаў і ў пастаноўцы польскага рэжысёра Конрада СМУГІ.

 

 

24 лютага на сцэну «PRIME HАLL» выйдуць вядомыя беларускія музыкі, якія ўвасобяцца ў гасцей карчмы шматкультурнага памежнага мястэчка. Будуць гучаць песні на беларускай, польскай, расійскай мовах і ідыш, якія сталі сапраўднымі хітамі: «Простыя словы», «Край ты, мой край», «Кантрабандыст», «Паляўнічы, ты мой, паляўнічы», трылогія пра Казіка і Юзіка…

Адноўленая версія “Народнага альбому”, якая будзе прадстаўлена ў Мінску, была створана ў мінулым годзе па замове польскага тэлебачання “TVP S.A.” і пры падтрымцы Нацыянальнага Цэнтра Культуры (Польшча). Прэм’ера спектакля “Народны альбом. 20 год” адбылася 4 верасня 2016 г. у зале Падляшскай оперы ў Беластоку (Польшча) і з вялікай зацікаўленасцю была ўспрынята польскай публікай, шматлікімі гасцямі Беларусі, а таксама прадстаўнікамі медыя і арганізатарамі культурных падзей.

Канцэрт-падзея пачнецца 24 лютага а 20-й гадзіне ў мінскім «PRIME HАLL»
(Мінск пр. Пераможцаў, 65).

Рэжысёр праекта – Конрад Смуга (Польшча)

Аўтар вершаў мюзікла – Міхал Анемпадыстаў

Арганізатар канцэрта – ЧУП “Шаблі”

Партнёры праектаПольскі Інстытут у Мінску, www.instpol.by

Інстытут Адама Міцкевіча*www.culture.pl

* Culture.pl is the flagship brand of the Adam Mickiewicz Institute – a national cultural institution promoting Poland and Polish culture worldwide. So far, it has showcased the best of Polish theater, design, visual arts, music and film in 70 countries, reaching over 52 million people. Visit our Culture.pl website for fresh information on the most exciting Polish cultural events worldwide, along with a wealth of artist bios, reviews, essays and profiles of key Polish cultural institutions.

Scheduled Музыка >Падзея