22.02.2017 Кіно, Падзея

Фільм “ТЫДЗЕНЬ З ЖЫЦЦЯ МУЖЧЫНЫ”

Да 70-годдзя Ежы Штура Польскі кінаклуб
ЕЖЫ ШТУР – рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, інтэлектуал. Нарадзіўся 18 красавіка 1947 года ў Кракаве. У 1970 годзе скончыў Філалагічны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта па спецыяльнасці польская мова і літаратура. Праз 2 гады паступіў на акцёрскае аддзяленне Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве. Ужо падчас вучобы выступаў у спектаклях Старога тэатра ў Кракаве. З 1990-га па 1997-ы год быў рэктарам Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве. У 2002 годзе зноў абраны рэктарам ДВТШ. У 1994 годзе атрымаў званне Прафесара тэатральнага мастацтва. Лаўрэат шматлікіх узнагарод. У 90-ыя гады пачаў займацца аўтарскім кіно. З 1998-га года Член Еўрапейскай Кінаакадэміі.
 

ТЫДЗЕНЬ З ЖЫЦЦЯ МУЖЧЫНЫ /1999 г., меладрама, каляр., 85 хв./22 ЛЮТАГА,19:00

Герой фільма – пракурор Адам Бароўскі карыстаецца бездакорнай рэпутацыяй. Ён патрабуе суровага пакарання для кантрабандыста, свой ганарар за выдадзеную кнігу аддае на грамадскія мэты, падтрымлівае сваю жонку ў яе дабрачыннай дзейнасці. А сам вядзе падвойны лад жыцця
 
Пачатак а 19-й гадзіне
Фільм дэманструецца на мове арыгінала
Уваход вольны
Scheduled Кіно Падзея