28.02.2017 - 30.04.2017 Мастацтва, Падзея

Выстава “Польшча. Архітэктура”

Дэпартамент публічнай і культурнай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча, Часопіс “Архітэктура-Муратар”, Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Польскі Інстытут у Мінску
і КУП “Брэстаблк
iнавiдэапракат”

Маюць гонар запрасіць на вернісаж выставы “Польшча. Архітэктура”, які адбудзецца 28 лютага 2017 года а 16.30-й гадзіне ў Кінатэатры “Беларусь”.
Госць вернісажа: мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры Ежы Маеўскі (Варшава).

Архітэктура ў Польшчы знаходзіцца ў росквіце. У апошнія гады было пабудавана шмат важных грамадскіх будынкаў – музеяў і канцэртных залаў, спартыўных аб’ектаў, навучальных устаноў. Фінансаваныя са сродкаў дзяржаўнага бюджэту, органаў самакіравання і пры падтрымцы субсідый Еўрапейскага Саюза, праектаваныя выдатнымі, выбранымі ў выніку конкурсаў архітэктарамі, гэтыя будынкі становяцца сімваламі сучаснасці не толькі на мясцовым або нацыянальным, але і на міжнародным узроўні.
На выставе прадстаўлены 24 новапабудаваныя або адрэстаўраваныя будынкі. Акрамя грамадскіх будынкаў, тут ёсць офісныя будынкі, жылыя дамы, грамадскія прасторы.
Кожны з аб’ектаў, сфатаграфаны лепшымі польскімі фатографамі архітэктуры, раскрывае сваю выключнасць – унікальнасць формы, часта шматслойную канцэпцыю, якая з’яўляецца вынікам працы шматлікіх творцаў: дызайнераў, будаўнікоў, мастакоў, інвестараў.
Згодна з першапачатковай задумай выстава прысвечана сучаснай архітэктуры, але сучаснасць вырастае з мінулага і крочыць у будучыню. Архітэктура не існуе ў пустаце, яна ствараецца ў гістарычным і культурным кантэксце. Менавіта на гэтым фоне можна ўбачыць яе дасягненні і значэнне – функцыянальнае, сацыяльнае, сімвалічнае. Менавіта таму на выставе прадстаўлены ўнікальныя рэпартажныя фатаграфіі, а таксама эскізы і малюнкі, якія паказваюць выбраныя будынкі ў кантэксце важных польскіх гістарычных падзей, часта нагадваючы пра дзейнасць выдатных асоб, якім яны прысвечаны.
Размешчаныя на асобных планшэтах цытаты ўзгадваюць важныя для польскай гісторыі моманты, а таксама ідэі знакамітых, вядомых у свеце польскіх мастакоў. Гэта зроблена з мэтай выклікаць у наведвальнікаў асацыяцыі, разбудзіць іх уяўленне, а таксама размясціць архітэктуру ў кантэксце больш шырокіх культурных умоў, пры якіх яна ўзнікае.
Архітэктура з’яўляецца спецыялізаванай галіной, але ацэнку ёй павінны даваць у першую чаргу карыстальнікі. Менавіта таму мы папрасілі маладую пісьменніцу, Сільвію Хутнік каб яна стварыла архітэктурнае “апавяданне”, спецыяльны літаратурны дадатак да выставы. “Архітэктура – гэта эмоцыі”, – сцвярджае яна.
Як арганізатары выставы мы спадзяемся, што польская архітэктура, не пакіне вас абыякавымі. Запрашаем!
Эва П. Парэмбска, куратар

Выстава працягнецца да 30 красавіка 2017 г
 
from to
Scheduled Мастацтва Падзея