16.03.2017 Літаратура, Падзея, Тэатр

Тэатралізаваная прэзентацыя рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Знахар”.

16 сакавіка 2017 года а 18-ай гадзіне ў Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. П. Таўлая адбудзецца тэатралізаваная прэзентацыя беларускамоўнага перакладу легендарнага рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Знахар”.

“ЗНАХАР” — польскі бестселер 1937 года. Меладраматычны раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча апавядае пра выбітнага варшаўскага хірурга, прафесара Рафала Вільчура, які пасля страты памяці і шматгадовых бадзянняў пад іменем Антонія Касібы трапляе парабкам на млын у мястэчку на Браслаўшчыне, дзе нечакана выяўляе ў сябе невытлумачальную здольнасць лячыць людзей.

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898 — 1939) — польскі празаік, сцэнарыст і журналіст, які паходзіў з Глыбоччыны, быў самым высокааплатным пісьменнікам міжваеннай Польшчы і запатрабаваным стваральнікам кінасцэнараў, некаторымі з якіх перад другой сусветнай вайной зацікавіліся ў Галівудзе.

Пераклад рамана на беларускую мову ажыццявілі Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода і Ганна Янкута.

У прэзентацыі раману возьмуць удзел перакладчыцы, акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Раман Падаляка і Алесь Малчанаў, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, які выступіць мадэратарам сустрэчы.

УВАХОД ВОЛЬНЫ
 
Scheduled Літаратура Падзея Тэатр