22.03.2017 Падзея, Тэатр

Спектакль «АРХІПЕЛАГ»

У РАМКАХ M.@RT.KONTAKT-2017
У РАМКАХ ХІІ МІЖНАРОДНАГА ТЭАТРАЛЬНАГА ФОРУМА M.@RT.KONTAKT-2017
 
ТЭАТР ТАНЦА «CARO» (СЕДЛЬЦЭ, ПОЛЬШЧА)

Спектакль «АРХІПЕЛАГ»

Драматург – Адам Хіпкі (Польшча)

Аўтар ідэі і харэограф – Мацей Кузьмінскі (Польшча)
 

Новая праца Мацея Кузьмінскага для Тэатра танца «Caro» уяўляе сабой калейдаскоп вобразаў і ўспамінаў, якія захапляюць нас у сюррэалістычную прастору, дзе час закручваецца ў спіраль. Паўтаральныя і, здавалася б, не звязаныя адна з адной сцэны адлюстроўваюць сучасны фрагментаваны свет, дзе рэальныя і ўяўныя вобразы размытыя да непазнавальнасці. Як вынік – партрэт пяці чалавек, у кожнага з якіх – свая гісторыя і ўласныя жаданні, якія знаходзяцца ў пастаянным руху. Яны становяцца часткай архіпелага успамінаў, як паступова ахоплівае аўдыторыю незабыўнай сілай вобразаў.

120 хвілін
Пачатак а 18-ай гадзіне
 
Scheduled Падзея Тэатр