АГА ЗАРЫЯН (AGA ZARYAN) упершыню ў Мінску!
Выбітная джазавая вакалістка,уладальніца харызматычнага голасу, лаўрэат шматлікіх узнагарод і першая польская спявачка, якая супрацоўнічае з легендарным лэйблам Blue Note Records, выступіць
26 сакавіка (нядзеля) у Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі.
На мінскую сцэну разам з АГАЙ ЗАРЫЯН выйдуць выдатныя музыкі EUROPEN JAZZ TRIO.
Творчасць АГІ ЗАРЫЯН гэта квінтэсенцыя таго, што з’яўляецца лепшым у гісторыі джаза, і разам з тым працяг традыцый легендарных джазавых спявачак Шырлі Хорн, Кармэн Макрэй і Джоні Мітчэл. Сусветнае прызнанне спявачка здабыла, дзякуючы свайму ўнікальнаму стылю з характэрнай лёгкасцю фразіроўкі і свайму цёпламу матаваму тэмбру голасу.
АГАЗАРЫЯН – уладальніца шматлікіх узнагарод і прэмій у музычным свеце (у тым ліку 5статуэтак прэстыжнай польскай фонаграфічнай прэміі «Фрыдэрык») і неаднаразова прызнаванага ёй тытула «джазавай вакалісткі года» ў рэйтынгу часопіса Jazz Forum. Кампакт-дыскі АГІ ЗАРЫЯН прадаюцца рэкорднымі тыражамі, даказваючы, што яе творчасць і вытанчаны стыль заваёўваюць прызнанне шырокай аўдыторыі.
Канцэрты АГІ ЗАРЫЯН славяцца непаўторным настроем. Спявачка заваявала сэрцы слухачоў па ўсім свеце, выступаючы з канцэртамі ў Вялікабрытаніі, ЗША, Бельгіі, Ізраілі, Францыі, Швецыі, Нарвегіі, Германіі, Турцыі, Партугаліі, Расіі, Японіі, Кітаі і Ісландыі.
У Мінску прагучаць найлепшыя кампазіцыі з васьмі альбомаў спявачкі:
- “MY LULLABY” — дэбютны, ЗАЛАТЫАЛЬБОМ
- “PICKING UP THEPIECES” – зборнік з адзінаццаці кампазіцый, якія распавядаюць гісторыі розных жанчын, ілюструючы іхжыццё, стан душы і эмоцыі, запісаны з удзелам сусветна вядомых музыкаў — Лары Кунс, Манун Джэксан, Нолан Шахід і Дарэк Аляшкевіч. ЧАТЫРОХРАЗОВА ПЛАЦІНАВЫ АЛЬБОМ
- “UMIERA PIĘKNO” – першы альбом на польскай мове, кампазіцыі на тэксты паэтаў ваеннага перыяду. Кампазітарам і аранжыроўшчыкам музыкі да альбома стаў піяніст Міхал Токай. Вершы, выбраныя вакалісткай, у вельмі лірычнай і эмацыянальнай манеры апісваюць жыццё ў перыяд Варшаўскага паўстання. ДВОЙЧЫ ПЛАЦІНАВЫ АЛЬБОМ / ПРЭМІЯ «FRYDERYK»
- LIVE ATPALLADIUM” – канцэртны альбом 2CD / DVD. ЧАТЫРОХРАЗОВА ПЛАЦІНАВЫ АЛЬБОМ
- “LOOKING WALKINGBEING”– кампазіцыі на тэксты А. Зарыян і амерыканскай паэткі Дэніс Левертóў, запісаныя ў духу джазавых балад, з элементамі традыцыйнага і лацінскага джаза, джаз-рока і афрыканскіх рытмаў. ДВОЙЧЫ ПЛАЦІНАВЫ АЛЬБОМ
- “A BOOK OFLUMINOUS THINGS” – кампазіцыі на вершы польскага паэта, нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша і паэтак, якіх ён вельмі цаніў: Ганны Свіршчынскай, Джэйн Хіршфілд і Дэніс Левертóў. Альбом «A Book of Luminous Things» змяшчае дванаццаць кампазіцый, якія вакалістка выконвае на англійскай мове. Запісаны на Blue Note Records. ПЛАЦІНАВЫ АЛЬБОМ
- “KISĘGA OLŚNIEŃ” – польская версія «A Book of Luminous Things». ЗАЛАТЫ АЛЬБОМ / ПРЭМІЯ «ФРЫДЭРЫК»
- “REMEMBERING NINA & ABBEY” – даніна памяці легендарным джазавым спявачкам Ніне Сімон і Эбі Лінкальн, запісаны на Blue Note Records пры ўдзеле вядомых амерыканскіх джазмэнаў. Праз год пасля выхаду атрымаў статус ПЛАЦІНАВЫ АЛЬБОМ.
Па пытаннях акрэдытацыі ці інтэрв’ю са спявачкай імузыкамі, просім скантактавацца па тэлефонах:
+375 17 200 95 81, 200 63 78 абоэлектроннай пошце: minsk@instytutpolski.org