З НАГОДЫ ЕЎРАПЕЙСКАГА ДНЯ ПАМЯЦІ ПРАВЕДНІКАЎ
Паказ польскага фільма «ДОТЫК АНЁЛА»
Драматычны фільм. Польшча, 2015 г., каляр., 60 хв.
Гэта паэтычна-дакументальны аповед пра выратаванне падлетка Гэнрыка Шэнкера з пекла Галакосту. Увосень 1939-га, яшчэ да пачатку стварэння лагеру смерці «Аўшвіц-Біркенаў», у Асвенціме ўзнік Офіс эміграцыі габрэяў у Палестыну, створаны Шэнкерам-старэйшым на загад нацыстаў. І тысячы людзей з усёй Сілезіі пачалі сцякацца ў мястэчка ў надзеі на ратунак. Але ідэя легальнай эміграцыі правалілася… Сам Гэнрык Шэнкер так кажа пра тагачасныя падзеі:
„…На маіх карцінах бачны выявы пакутуючых людзей, і ў той жа час зверху анёлы прымаюць іх у свае абдымкі. Мне падаецца, што праз гэтае маляванне я да іх набліжаюся, я іх увекавечваю. Я вырашыў маляваць іх пераход у іншы свет, той лепшы свет. Мой збаўца ў Вялiчцы, я кажу, што ён анёл. Хутчэй за ўсё, гэта быў анёл у чалавечым абліччы. Заўсёды, калі нараджаліся мае дзеці і мае ўнукі, я пра яго думаў,… што ён уратаваў мяне і ўсю маю сям’ю. Ніхто б з іх не жыў, каб не той шляхетны чалавек.