16.03.2017 Кіно, Падзея

Паказ фільма «ДОТЫК АНЁЛА»

З НАГОДЫ ЕЎРАПЕЙСКАГА ДНЯ ПАМЯЦІ ПРАВЕДНІКАЎ

З НАГОДЫ ЕЎРАПЕЙСКАГА ДНЯ ПАМЯЦІ ПРАВЕДНІКАЎ

Паказ польскага фільма «ДОТЫК АНЁЛА»

Драматычны фільм. Польшча, 2015 г., каляр., 60 хв.

Рэжысёр: Марэк Томаш Паўлоўскі
 

Гэта паэтычна-дакументальны аповед пра выратаванне падлетка Гэнрыка Шэнкера з пекла Галакосту. Увосень 1939-га, яшчэ да пачатку стварэння лагеру смерці «Аўшвіц-Біркенаў», у Асвенціме ўзнік Офіс эміграцыі габрэяў у Палестыну, створаны Шэнкерам-старэйшым на загад нацыстаў. І тысячы людзей з усёй Сілезіі пачалі сцякацца ў мястэчка ў надзеі на ратунак. Але ідэя легальнай эміграцыі правалілася… Сам Гэнрык Шэнкер так кажа пра тагачасныя падзеі:

„…На маіх карцінах бачны выявы пакутуючых людзей, і ў той жа час зверху анёлы прымаюць іх у свае абдымкі. Мне падаецца, што праз гэтае маляванне я да іх набліжаюся, я іх увекавечваю. Я вырашыў маляваць іх пераход у іншы свет, той лепшы свет. Мой збаўца ў Вялiчцы, я кажу, што ён анёл. Хутчэй за ўсё, гэта быў анёл у чалавечым абліччы. Заўсёды, калі нараджаліся мае дзеці і мае ўнукі, я пра яго думаў,… што ён уратаваў мяне і ўсю маю сям’ю. Ніхто б з іх не жыў, каб не той шляхетны чалавек.

Той габрэй, які ўратаваўся ў час вайны, ніколі б не ўратаваўся, калі б недзе, у нейкай сітуацыі, яму не дапамаглі. Мы не толькі ўдзячныя да апошняга ўздыху тым людзям, якія нас ратавалі. Гэтыя людзі — светачы чалавецтва. Яны былі ціхімі героямі той вайны.
 
Фільм дэманструецца на беларускай мове
 
Пачатак а 19-ай гадзіне
 
УВАХОД ВОЛЬНЫ
 
Колькасць месцаў абмежаваная
Scheduled Кіно Падзея