У 80-я гады ХХ ст. у Польшчы, пагружанай у цемру ваеннага становішча, жыў ксёндз, які даваў падтрымку і надзею мільёнам палякаў. Як капелан працоўных ён указваў шлях і дадаваў ім сілы ў барацьбе за іх правы. Ён ніколі не сагнуўся пад ціскам сталага назірання, пагрозаў, правакацый і цэлага шэрагу рэпрэсіяў з боку Службы бяспекі і сродкаў масавай інфармацыі рэжыму. Адпраўляемыя ім набажэнствы ў варшаўскім касцёле св. Станіслава Косткі з 1981 года ў кожную апошнюю нядзелю месяца збіралі ўсё большы натоўп жадаючых слухаць яго палымяныя пропаведзі. Партыйная ўлада прызнала яго ворагам грамадства нумар адзін. 19 кастрычніка 1984 года трое функцыянераў службы бяспекі выкралі, а пазней жорстка закатавалі і забілі кс. Ежы Папялушку. Праз 11 дзён у Вісле каля Врацлаўка знайшлі цела каплана.
Пахаванне пакутніка сабрала мільён верных і было адной з найвялікшых патрыятычных маніфестацый 80-х гадоў у Польшчы. Улады пад ціскам грамадства былі вымушаны прынесці ў ахвяру непасрэдных выканаўцаў злачынства – пасля кароткага працэсу ў зняволенне трапілі чатыры агенты службы бяспекі. Аднак ніколі не былі асуджаны іх палітычныя кіраўнікі.
Кс. Ежы Папялушка быў прылічаны да благаславёных каталіцкага касцёла 6 чэрвеня 2010 года на Плошчы Пілсудскага ў Варшаве, у месцы, дзе 31 год раней прагучалі гістарычныя словы Яна Паўла ІІ: «Няхай сыдзе Дух Твой і адновіць зямлю. Гэтую зямлю. » Гэтыя словы – як і наказ кс. Ежы – маюць універсальную i пазачасавую вартасць.
Ksiądz Jerzy dzieckiem będąc mówił tylko po prostemu
to znaczy po białorusku, szeleszczącą mową tych pól,
zagajników, pastwisk…
Dopiero później polszczyzna
ogarnęła go silnym ramieniem,
weszła w niego, przemówiła nim do Boga i ludzi.
Może teraz, kiedy stanął przed Bogiem
znów odezwał się w zmieszaniu
mową dzieciństwa
«Ежы Папялушка. Пасланец праўды» («Jerzy Popieluszko. Messenger of The Truth»)
рэж. Тоўні Гэйнз
ЗША 2013
час: 89 хв.
жанр: дакументальнае кіно