31.03.2017 Музыка, Падзея

Канцэрт “Народны рэквіем”

Адам СТРУГ (вакал) і гурт «KWADROFONIK»

31 сакавіка 2017 г. у Малой зале імя Р. Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца музычны праект  «Н А Р О Д Н Ы  Р Э К В І Е М” у выкананні  знакамітых польскіх музыкаў: 

спевака АДАМА СТРУГА і гурта “KWADROFONIK”.

Народныя жалобныя песні з Мазовіі і Пелплінскага спеўніка 1871 г. прагучаць ва ўнікальнай інтэрпрэтацыі выдатных музыкаў з Польшчы — спявака, мультыінструменталіста,папулярызатара польскіх народных песен АДАМА СТРУГА і знакамітага гурта “KWADROFONIK”:

Эмілія СІТАЖ (фартэпіяна)
Бартэк ВОНСІК (фартэпіяна)
Магдалена КАРДЫЛЯСІНЬСКА (ударныя інструменты)
Мілаш ПЭНКАЛА (ударныя інструменты)

Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў  Мінску.

“Народны рэквіем” павінен паслухаць кожны. Асноўная прычына — гэта універсальнасць тэмы:  смерць, і ўсё тое, што нас чакае пасля яе. Спявак Адам Струг і гурт “Kwadrofonik” — майстры, якія разам стварылі новую якасць. Дзесяць кампазіцый, змешчаных ў адзінае цэлае, падзелены на трычасткі: “Смерць”, “Вандроўка” і “Вечнасць”. Кожная мае ўласцівы ёй настрой і павагу, але без непатрэбнага пафасу, іх змест кранальны і зразумелы для ўсіх. Форма рэквіем можа нагадваць творы Моцарта ці Брамса, але нават і сёння да гэтай тэмы звяртаюцца Нік Кэйв альбо Леанард Коэн.” Яцэк Скалімоўскі

“Народны рэквіем” з’яўляецца вынікам супрацоўніцтва аднаго з галоўныхпапулярызатараў народнай песеннай творчасці ў Польшчы Адама Струга і лаўрэаташматлікіх нацыянальных і міжнародных узнанарод і конкурсаў гурта “Kwadrofonik”(“Квадрафонік”). Альбом пад назвай “Народны рэквіем”  быў абвешчаны Фальклорным Альбомам і ФальклорнайФанаграмай 2015 года  ў Польшчы.

“Рэквіем” — гэта містэрыя мінання колераў, гукаў, галасоў, жыцця,чалавека. Спакойнае развітанне са светам пераплятаецца са скаргай і пратэстам,а тэксты песень, якія ў асноўным паходзяць з Пелплінскага спеўніка, прасякнутыпахавальнымі мелодыямі, якія адстукваюць чарговыя гадзіны.

Складаная структура твора — чарговыя этапы вандроўкі чалавека да смерці — спалучаецца з прыгажосцю вакальнай інтэрпрэтацыі Адама Струга іэксперыментальнымі, але надзвычай трапнымі аранжыроўкамі “Квадрафоніка”. У іхчуваць зварот да мінімалізму, тэхнікі inside-piano і імправізацыі. 

Квартэт “Kwadrofonik” утварыўся ў выніку аб’яднання двух дуэтаў: фартэпіяннага  і ўдарных інструментаў. Гэта адзіны такіквартэт у Польшчы і адзін з нямногіх у свеце. У яго склад уваходзяць ЭміліяСітаж і Бартломей Вонсік (Lutosławski Piano Duo), а таксама МагдаленаКардылясіньска і Мілаш Пэнкала (Hob-beats Duo). Іх кар’ера пачалася ў 2006 годзе з выдатнай перамогі на 9-ымФальклорным фестывалі Польскага радыё “Новая Традыцыя”, дзе музыкібылі ўдастоены Гран-пры, прыза глядацкіх сімпатый і ўзнагароды прэзідэнта г.Варшава, а музычныя крытыкі прызналі гурт наватарскім, які вызначае новыянапрамкі ў народнай музыцы.

У 2007 годзе Kwadrofonik стаў лаўрэатам прэстыжнай Спецыяльнай узнагароды3-га Конкурсу Еўрапескага вяшчальнага саюза (EBU) “Svetozar Stracina” у Браціславе. Узнагарода за сучаснасць,інавацыйнасць і вернасць традыцыям была прысуджана ўпершыню ў гісторыі гэтагаконкурсу. У тым жа годзе кампазіцыі гурта былі прадстаўлены ў праграме LateJunction Радыя BBC3. У 2014 годзе “Kwadrofonik” стаў лаўрэатам Пашпартоў Палітыкі (ўзнагароды вядомага польскага часопіса „Politykа”).

Музыкі выступалі ў многіх гарадах Польшчы, Еўропы, Блізкага і ДалёкагаУсходу і абодвух Амерык, м. інш. на такіх канцэртных пляцоўках, як  Нацыянальная філармонія ў Варшаве, КарнегіХол, Чыкагскі сімфанічны цэнтр, Берлінская філармонія, Ізумі Хол (Японія,Осака), Зал Цэнтральнай кансерваторыі ў Пекіне. 

Адам Струг — вядомы польскіспявак і інструменталіст, паэт і аўтар песень, кампазітар музыкі для тэатра ікіно, аўтар сцэнарыяў да дакументальных фільмаў. Ён збірае і папулярызуенародныя песні, з’яўляецца заснавальнікам калектыва Monodia Polska, якіспецыялізуецца на выкананні песень, перадаваных з пакалення ў пакаленне шляхамвуснай традыцыі. У 2012 годзе ён выпусціў свой першы сольны альбом „Adieu”, a ў 2014 годзеразам са знакамітым польскім спеваком Станіславам Сойкам — чарговы альбом,натхнёны паэзіяй Баляслава Лесьмяна. Песні Адама Струга выконваюць таксамаіншыя знакамітыя польскія выканаўцы: Мечыслаў Шчэсняк, Войцех Ваглеўскі, ТрыоЯнуша Прусіноўскага і іншыя фольк-калектывы.

“НАРОДНЫ РЭКВІЕМ”:

Прэлюдыя (Я развітваюся з табой, мой свет вясёлы…)

I. Смерць

    Чаму так хутка, Божа

    Алфавіт

    Скажу праўду, свет, Табе

    Інтерлюдыя (Я развітваюся зВамі, мітры і кароны)

ІІ. Вандроўка

     Пекла

     Чысцец

     Неба (Я на могілках буду жыць)

     Постлюдыя (Я развітваюся з усім)

ІІІ. Вечнасць

 

Scheduled Музыка Падзея