міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
20-21 красавіка ў палацы князёў Радзівілаў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў”, прысвечаная 270-годдзю заснавання нясвіжскага кадэцкага корпуса.
25 мая 1747 г. Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька выдаў “Пастанову, якая служыць да адукацыі кадэцкага корпуса”. Згодна з ёй, у Нясвіжы была заснавана школа для падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў – першая ваенная навучальная ўстанова на тэрыторыі Беларусі. Гэта добрая нагода ўспомніць і ацаніць уклад прадстаўнікоў дому Радзівілаў у ваенную гісторыю.
На канферэнцыі прагучаць даклады, прысвечаныя радзівілаўскім калекцыям зброі і даспехаў, ваенна-дыпламатычным поспехам і паражэнням, гарнізоннай музыцы і фартыфікацыі.
Сярод удзельнікаў канферэнцыі навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, музейныя супрацоўнкі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, даследчыкі гісторыі роду Радзівілаў з Украіны, Польшчы і Расіі.
Дадатковая інфармацыя па канферэнцыі:
E-Mail: navukanhkmz@gmail.com
Тэлефон: 80177024281
from to
Scheduled Гісторыя Падзея Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея