7 і 8 мая ў Верхнім горадзе адбудзецца V Мінскі форум вулічных тэатраў. Заснавальнікамі Мінскага форуму вулічных тэатраў выступілі Мінскі гарвыканкам, Міністэрства культуры Беларусі, Цэнтр сучасных мастацтваў
У рамках Форуму адбудуцца выступы цыркавых студый Беларусі і вулічных тэатраў з Беларусі, Германіі, Італіі, Польшчы і Прыднястроўя
Польшчу прадставіць тэатр з горада Гданьск «Пінэзка», які выступіць з вулічнай клаўнадай «Пінэзкалогія».
Вулічная клаўнада «Пінэзкалогія» – гэта выбуханебяспечная сумесь блазнавання, пантамімы, танца, акрабатыкі, жангліравання шарамі і кольцамі, язда на аднаколавым ровары і імправізацыя з аўдыторыяй, якая, несумненна, прынясе вялікае задавальненне гледачам усіх узростаў.
Падрабязная праграма і інфармацыя пра фестываль на сайце http://st-fest.org/
Месца: Мінск, Верхні горад, Ратуша
Пачатак а 14-й гадзіне
Уваход вольны
from to
Scheduled Падзея Тэатр Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея