17.05.2017 Музыка, Падзея

“МАЭСТРА – Караль ШЫМАНОЎСКІ”

17 мая 2017 г. у Малой зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт у гонар Караля Шыманоўскага, з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння і 80-ай гадавіны смерці выбітнага польскага кампазітара.
Выканаўцы – ансамбль салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў РБ Уладзіміра Байдава.

Кампазітар, піяніст, педагог, пісьменнік, музычна-грамадскі дзеяч, крытык, падарожнік, МАЭСТРА КАРАЛЬ ШЫМАНОЎСКІ.
Караль Шыманоўскі, услед за Фрэдэрыкам Шапэнам, зацвердзіў агульнаеўрапейскае значэнне польскай культуры. У сваёй творчасці ён імкнуўся адлюстраваць вялікія ідэі эпохі — невыпадкова ў сваіх артыкулах ён неаднаразова выказваў думку аб высокім грамадскім прызначэнні мастацтва.
Шыманоўскі ахапіў у сваёй творчасці ўсе жанры: ён напісаў 2 оперы, 2 балета, аперэту, 6 кантат, 4 сімфоніі, музыку для фартэпіяна, скрыпкі, 2 квартэта, вакальныя сачыненні. У выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард” у гэты вечар мы зможам пачуць камерныя і вакальныя творы кампазітара, адзначаныя непаўторнай прыгажосцю, неверагоднымі фарбамі, тонкім гукапісам.
Scheduled Музыка Падзея