Дарагі настаўнік польскай мовы!
Ты вучыш польскай мове як замежнай, маеш шмат тэарэтычных ведаў, але ў штодзённай практыцы сустракаюцца праблемы, з якімі не даеш сабе рады? У цябе ёсць кваліфікацыя і вопыт, але тваім урокам не хапае той унутранай энергіі, якая нават студэнтаў са слабой матывацыяй схіляе да эфектыўнай і плённай вучобы? А можа ты толькі пачынаеш сваю прыгоду з навучаннем польскай мове? Школа замежных моў “Glossa” (Кракаў, Польшча) і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць цябе на бясплатныя метадычныя майстар-класы, на якіх ты атрымаеш каштоўныя парады, як зрабіць працэс навучання цікавым, інавацыйным і паспяховым.
У мінулым годзе ў падобных метадычных майстар-класах і вэбінарах удзельнічала звыш 1000 настаўнікаў з усяго свету. Размовы і дыскусіі падчас майстар-класаў натхнілі нас на стварэнне новай праграмы сустрэч. Мы спадзяёмся, што гэта дазволіць даць адказ на найбольш частыя пытанні і праблемы, з якімі Вы сутыкаецеся ў сваёй штодзённай працы.
Традыцыйна майстар-класы будуць накіраваны на абмен вопытам і практычнымі парадамі, як улагоджваць праблемы, што з’яўляюцца ў працэсе навучання польскай мове як замежнай. Больш за тое, гэта будзе цудоўная нагода пазнаёміцца з выкладчыкамі, якія працуюць у розных месцах і з рознымі ўзроставымі групамі.
Кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат і бясплатны гадавы доступ да платформы http://www.e-polish.eu/.
ЗАЯВЫ
Каб падаць заяву на ўдзел у майстар-класах, неабходна выслаць на адрас szkolenia@glossa.pl наступную інфармацыю:
– Імя і прозвішча ўдзельніка;
– Электронны адрас;
– Нумар тэлефона;
– Дата і месца майстар-класаў
Ласкава запрашаем!