6.07.2020 Кіно, Падзея

Фільм “ПРАДСТАЎЛЕННЕ ГАМЛЕТА Ў ВЁСЦЫ МРДУША ДОНЬЯ”

у рамках Польскага кінаклуба

ПРАДСТАЎЛЕННЕ ГАМЛЕТА Ў ВЁСЦЫ МРДУША ДОНЬЯ /1987, каляровы, 114 хвл./

Аўтар: Іва Брэшан

Рэжысёр: Вольга Ліпіньска

У ролях: Януш Гайос, Станіслава Цэліньска, Ежы Турэк, Януш Рэвіньскі, Адам Фэрэнцы

У вёсцы Мрдуша Донья (Глухая лагчына) на сходзе вырашана паставіць “Гамлета”. Шэкспіраўскі тэкст у ходзе рэпетыцый трансфармуецца да непазнавальнасці, Афелія ператвараецца ў Амелію, а Гамлет ў Амлета. Бацька Ёцы, выканаўцы ролі Гамлета, пасаджаны ў турму па ілжывым абвінавачванні ў растраце. З бацькавага ліста Ёца даведаецца, што зніклыя артэльныя грошы былі выдадзены Мацеку, які выконвае ролю Лаэрта. На прэм’еры спектакля ў сцэне дуэлі Ёца публічна дамагаецца ад Мацека прызнання ў крадзяжы грошай. Высветліць адносіны вяскоўцы вырашаюць непасрэдна на прэм’еры спекля.

Пачатак а 19-й гадзіне
Фільм дэманструецца на мове арыгінала
Уваход вольны
Scheduled Кіно Падзея

Студзеньскае паўстанне 🗓

22 студзеня мы адзначаем гадавіну пачатку студзеньскага паўстання, у сувязі з чым Бібліятэка анлайн прапануе звярнуцца да класікі польскай літаратуры.
20 01.2021 26 01.2021 Гісторыя, Літаратура, Падзея

Канцэрт “ЖОЎТЫЯ ЗОРКІ” з нагоды Міжнароднага Дня

24 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт "Жоўтыя зоркі" з нагоды Міжнароднага Дня Памяці Ахвяр Халакосту.
24 01.2021 Музыка, Падзея