22.06.2017 Гісторыя, Падзея

«Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці»

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
 
 
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка – дзеяч, які належыць гісторыі некалькіх краін – Польшчы, Літвы, Беларусі, ЗША, Францыі. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках абвешчанага ЮНЕСКА года Касцюшкі. 
 
Мэтай канферэнцыі з’яўляецца навуковае асэнсаванне постаці Т. Касцюшкі ў памяці, гісторыі і культуры розных народаў, перадусім беларускага, польскага, літоўскага, амерыканскага. 
 
 Асноўныя аспекты канферэнцыі:

– жыццё і дзейнасць Тадэвуша Касцюшкі;

– гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў культуры розных народаў;

– музеефікацыя спадчыны Тадэвуша Касцюшкі і звязаныя з ім памятныя мясціны.

У канферэнцыі бяруць удзел  гісторыкі, культуролагі, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, фалькларысты, музеязнаўцы, краязнаўцы.
 
Scheduled Гісторыя Падзея