29.06.2017 Музыка, Падзея

“ПОЛЬШЧА-БЕЛАРУСЬ: 25 год добрасуседства”

Канцэрт да 25-годдзя падпісання Дагавора паміж РБ і РП аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве.

29 чэрвеня ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт “Польшча-Беларусь: 25 год добрасуседства” з нагоды 25-годдзя падпісання Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве. 

У канцэрце прымаюць удзел легенда сусветнага джаза польскі пiяніст Лешак МОЖДЖЭР, лаўрэат мiжнародных конкурсаў беларускi пiяніст-вiртуоз Кiрыл КЕДУК і Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік – Яўген Бушкоў). Дырыжор канцэрта – Юрый Караваеў.  

Арганізатары канцэрта: Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь,Польскі Інстытут у Мінску, Музычны Дом «Класiка», Беларуская дзяржаўная філармонія і Дзяржаўны Камерны аркестр Рэспублікі Беларусь. Партнёр канцэрта — кампанія “AMICA” (Польшча).

Салiсты з Польшчы і Беларусі разам з аркестрам прадставяць яскравую праграму, у якую ўвайшлі творы беларускiх i польскiх кампазiтараў. У канцэрце прагучыць шэдэўр класічнай музыкі — “Канцэрт для фартэпiяна з аркестрам №1 (ор.11)” Ф. Шапэна, выдатны прыклад беларускай сучаснай музыкі — Consort Lessons А. Лiтвiноўскага, джазавыя iмправiзацыi сола i з аркестрам Л. Можджэра, а таксама знакаміты твор на два фартэпіяны “Варыяцыi на тэму Паганiнi” В. Лютаслаўскага.

Лешак МОЖДЖЭР

Музыказнаўца Д. Пёнткоўскі пісаў пра джазмэна: “Лешак Можджэр ажыццявіў у польскім джазе ментальную і стылістычную рэвалюцыю… Непаўторныя джазавыя фразы і складаныя імправізацыі, мелодыку стандартаў і вытанчанасць кампазіцыі джазмэн апрануў у строй спецыфічнага джаза, які стаў пульсуючым экспрэсіяй “Джазам Лешака Можджэра””.

Лешак МОЖДЖЭР — адна з самых яркіх з’яваў польскай джазавай музыкі апошніх дзесяцігоддзяў. Сусветнай славы піяніст, адважны эксперыментатар і арыгінальны творца, якога адрознівае ўласная музычная мова.

Багатая дыскаграфія Л. Можджэра налічвае больш за сто альбомаў з запісамі як сваіх ўласных праектаў, так і рэалізаваных сумесна з выдатнымі музыкамі. Піяніст супрацоўнічае з сусветнымі знакамітасцямі — Дэвідам Гілмарам, Нанай Васконселос, Маркусам Мілерам, Джонам Скофілдам, Джо Лаванам,Танам Дунам, Пэтам Мэціні, Адамам Маковічам (Makowicz vs MożdżerAt The Carnegie Hall 2004). Альбом Impressions On Chopin (1999 г.) стаў канонам сярод запісаў, натхнёных творчасцю геніяльнага польскага кампазітара. З вядомым польскім кампазітарам Янам Качмарэкам Лешэк Можджэр рэалізаваў запіс узнагароджанага Оскарам саўндтрэка да фільму Finding Neverland (“Чароўная краіна”, 2004 г.), а таксама  сумесны альбом Kaczmarek by Możdżer”. 

Найбольш поўна піяніст раскрыўся ў сольных праектах Piano (2004), Komeda (2011) і ў аўтарскім трыа з Ларсам Дэніэльсанам i Зохарам Фрэска. Альбом Time” запісаны ў 2005 годзе атрымаў статус алмазнага дыска, а чарговыя альбомы трыа —   “Between Us And The Light (2006), “Live” (2007), “Polska” (2013) дасягнулі статуса падвойнага плацінавага дыска.

Лешак Можджэр з’яўляецца арганізатарам буйных джазавых фестываляў у Польшчы — “ENTER MUSIC FESTIVAL” і “ДЖАЗ НА ОДЭРЫ”.

У 2012 годзе ён першы з палякаў стаў старшынёй журы аднаго з найбольш прэстыжных джазавых форумаў у свеце — Міжнароднага конкурсу джазавых піяністаў “Montreux Jazz Piano Competition” у Швейцарыі, арганізаванага пад патранажам Куінсі Джонса (Quincy Jonesa).

Кiрыл КЕДУК

Піяніст Джон О’Конор кажа пра яго, як пра аднаго з самых цiкавых маладых пiяністаў сучаснасцi, а дырыжор Томас Зандерлінг лiчыць яго выбiтным выканаўцам з велiчэзным патэнцыялам для грандыёзнай мiжнароднай кар’еры.

Кiрыл КЕДУК родам з Гродна, пачаў займацца музыкай у 6 год, а ў 10 ужо ўпершыню выступiў з Сiмафанiчным аркестрам. Вучыўся ў Пётра Палечнага ў Музычным Унiверсiтэце ў Варшаве, у Барыса Петрушанскага ў Мiжнароднай Фартэпiяннай Акадэмii Incontri col Maestro (г. Iмала, Iталiя), а таксама скончыў аспiрантуру ў класе Грэма Скотта ў Каралеўскiм Паўночным каледжы музыкi ў Манчэсцеры.        Кiрыл з’яўляецца лаўрэатам шматлiкiх фартэпіянных мiжнародныx конкурсаў, у тым лiку конкурса iмя Уладзiмiра Горавiца у Кiеве, конкурса iмя Артура Рубінштэйна ў Польшчы i конкурса iмя Джэймса Моттрама ў Манчэсцеры. У 2009 годзе пiянiст атрымаў I прэмiю, а таксама прыз сiмпатый гледачоў намiжнародным конкурсе Klavier Olymp у Бад-Кiсiнгене (Германiя), стаўшы адзiным удзельнiкам у гiсторыi конкурсу з дзвюма прызамi адначасова. У красавiку 2013 года пiянiст запiсаў свой дэбютны альбом пад назвай “My Polish Diary з сусвестна вядомым лэйблам Delos, якi ў сваю чаргу атрымаў высокую адзнаку сярод крытыкаў па ўсiм свеце.  

Кiрыл Кедук рэгулярна выступае на самых знакамiтых канцэртных пляцоўках свету, сярод якix — Steinway Hall у Нью-Ёрку, Зальцбургскi Моцартэум, Вялiкая зала Маскоўскай кансерваторыi, Зала Каралевы Елiзаветы ў Антвэрпэне, Канцэртная зала Марыiнскага тэатра ў Пецярбургу, Зала Вэрдзi ў Мiлане, Bridgewater Hall у Манчэсцеры, Тэатр Гарыбальдзi ў Палерма, Маскоўскi мiжнародны Дом музыкi i Hamarikyu Asahi Hall у Токiа.

Кiрыл Кедук — заснавальнiк i мастацкi кiраўнiк мiжнароднага музычнага фестывалю “Tyzen House у сваiм родным Гродне, дзе выступаюць сусветныя зоркi класiчнай музыкi.

Заказ квiткоў: 284-44-33 або на сайце http://philharmonic.by/

Scheduled Музыка Падзея