29.06.2017 Літаратура, Падзея, Польская мова

Эльжбета Смулкова, беларусістка, першы амбасадар Польшчы ў Беларусі

Урачыстая сустрэча


Пані Эльжбета – так называюць у Беларусі выбітнага славіста і беларусазнаўцу, колішнюю кіраўніцу кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і кафедры беларускай культуры Ўніверсітэта ў Беластоку, першага амбасадара Польшчы ў Беларусі прафесара Эльжбету Смулкову, якая вывучае і пашырае беларускую мову і культуру ў Польшчы і свеце цягам амаль шасьцідзесяці гадоў.

У перыяд, калі яна кіравала дыпмісіяй у Мінску, была створана практычна ўся база палітычных і прававых актаў, якія рэгулявалі двухбаковыя адносіны паміж дзвюма краінамі. Яна была таксама першым – і да гэтага часу адным з нямногіх – паслом замежнай краіны ў Мінску, які свабодна гаварыў па-беларуску.

Якой памятае Беларусь перыяду 1992–1995 гадоў спадарыня прафесар Смулкова? Як яна бачыць яе цяпер? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні іможна пачуць падчас урачыстай сустрэчы са спадарыняй прафесар Эльжбетай Смулковай.

Scheduled Літаратура Падзея Польская мова