18.10.2017 Кіно

Фільм “ПОЛЬСКАЯ СІБІРЫЯДА”

у рамках Польскага кінаклуба

ПОЛЬСКАЯ СІБІРЫЯДА /2013, каляр.,118 хв./

Рэжысёр: Януш Заворскі

У ролях: Адам Варановіч, Агнешка Вэндлоха, Павэл Круч, Ян Пэшэк.

Гэта аповяд пра жыхароў вёскі Красны Яр. Сташэк Даліна трапляе ў Сібір разам з бацькам, маці і братам. Абставіны прымушаюць яго перагледзець сваё жыццё, рана пасталець і прымаць рашэнні, стаўкай якіх будзе жыццё яго блізкіх. Разам с сябрамі па няшчасці ён пачынае цяжкую барацьбу за выжыванне, у якой самым небяспечным праціўнікам будуць пякучыя маразы ўзімку і хмары машкары ўлетку, смяротны голад і эпідэміі. Адзіны шанец усё гэта перажыць – гэта дапамога адзін аднаму.

Пачатак а 19-й гадзіне.
 
Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала.
 
Уваход вольны.
Scheduled Кіно

Сучаснае польскае кіно online. 🗓

ВЕЦЕР. ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ТРЫЛЕР" (2019) Рэж. Міхал Бяляўскі
25 06.2021 Кіно, Падзея

Сучаснае польскае кіно online. 🗓

“НІШТО НЕ ГІНЕ” (2019), рэж. Каліна Алабрудзіньска
28 05.2021 30 05.2021 Кіно, Падзея

Дакументальны фільм “3 траўня, ці сёння”

Гэта новы фільм, які распавядае пра Канстытуцыю 3 траўня, 230-ю гадавіну прыняцця якой мы адзначаем у гэтым годзе.  
06 05.2021 Гісторыя, Кіно, Навіны, Падзея