Спектакль «Урок кахання. Гісторыя Касцюшкі» створаны паводле п’есы Ганны Баярскай «Урок польскай мовы» ў пастаноўцы рэжысёра Адама Вайтышкі. Гэта беларуска-польскі праект, арганізаваны сумесна з Інстытутам імя Адама Міцкевіча ў Варшаве, Польскім Інстытутам у Мінску і Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Пастаноўка прымеркаваная да 200-годдзя з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі – нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, Літвы і ЗША.
На схіле гадоў польскі патрыёт, кіраўнік паўстання 1794 года Тадэвуш Касцюшка жыве ў Швейцарыі, дзе дае ўрокі юнай Эмільцы Цэльтнер. Захопленая дзяўчына імкнецца зразумець польскую душу і просіць Касцюшку распавесці пра гераічнае мінулае, пра перамогі, здраду, высылку, каханне… Эмілька сама не заўважае, як пранікаецца шчырым пачуццём да гэтага вялікага і спакутаванага чалавека. Але хіба героі могуць належаць камусьці, нават самім сабе?
У спектаклі занятыя: Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шароў, Лізавета Ільеўская, Ілля Чарапко-Самахвалаў, Іван Шчатко, Дзяніс Майсейчык.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Адам Вайтышка
Мастак-пастаноўшчык – Вольга Грыцаева
Мастак па касцюмах – Вікторыя Ця-Сэн
Кампазітар – Пётр Салабер