12.10.2017 Падзея, Тэатр

Спектакль «Урок кахання. Гісторыя Касцюшкі»

Прэм’ера спектакля
«Урок кахання. Гісторыя Касцюшкі»
16+
драма
 

Спектакль «Урок кахання. Гісторыя Касцюшкі» створаны паводле п’есы Ганны Баярскай «Урок польскай мовы» ў пастаноўцы рэжысёра Адама Вайтышкі. Гэта беларуска-польскі праект, арганізаваны сумесна з Інстытутам імя Адама Міцкевіча ў Варшаве, Польскім Інстытутам у Мінску і Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Пастаноўка прымеркаваная да 200-годдзя з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі – нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, Літвы і ЗША.

На схіле гадоў польскі патрыёт, кіраўнік паўстання 1794 года Тадэвуш Касцюшка жыве ў Швейцарыі, дзе дае ўрокі юнай Эмільцы Цэльтнер. Захопленая дзяўчына імкнецца зразумець польскую душу і просіць Касцюшку распавесці пра гераічнае мінулае, пра перамогі, здраду, высылку, каханне… Эмілька сама не заўважае, як пранікаецца шчырым пачуццём да гэтага вялікага і спакутаванага чалавека. Але хіба героі могуць належаць камусьці, нават самім сабе?

У спектаклі занятыя: Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шароў, Лізавета Ільеўская, Ілля Чарапко-Самахвалаў, Іван Шчатко, Дзяніс Майсейчык.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Адам Вайтышка

Мастак-пастаноўшчык – Вольга Грыцаева

Мастак па касцюмах – Вікторыя Ця-Сэн

Кампазітар – Пётр Салабер

Пераклад на рускую мову – Аляксей Даўцян
 
 
Пачатак у 19.00
 
Беларускі дзяржаўны моладзевы тэатр
г.Мінск, вул. Казлова, 17
Scheduled Падзея Тэатр