13.12.2017 - 14.12.2017 Гісторыя, Падзея

“Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці”

13–14 снежня 2017 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудуцца Міжнародныя навуковыя чытанні “Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці”, прысвечаныя 200-годдзю ўтварэння таварыства.  

На канферэнцыі будуць абмеркаваны наступныя пытанні:

1. Дзейнасць Таварыства філаматаў і моладзевых згуртаванняў Віленскага ўніверсітэта 1817–1823 гг. у кантэксце гісторыка-культурнай сітуацыі на беларускіх землях у ХІХ ст.

2. Біяграфія пакалення: лёсы ўдзельнікаў Таварыства філаматаў і філарэтаў у кантэксце гістарычных падзей і з перспектывы часу.

3. Творчая спадчына ўдзельнікаў філамацкага руху: здабыткі ў навуковай, літаратурнай і іншых сферах дзейнасці.

4. Знакамітыя дзеячы філамацкага руху: іх лёсы і творчасць у кантэксце айчыннай і сусветнай культуры (Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Ян Чачот, Тамаш Зан, Антоні Эдвард Адынец і інш.).

5. Філаматы, філарэты і сучаснасць.

УВАХОД НА ПАСЕДЖАННІ ВОЛЬНЫ. 

ПРАГРАМА ЧЫТАННЯЎ

13 снежня ў рамках мерапрыемства адбудзецца  літаратурна-музычная вечарына “ЗОРКА ФІЛАМАТАЎ” 

Пачатак а 18.00, Дом-музей Ваньковічаў у Мінску, вул. Інтэрнацыянальная, 33а

У ПРАГРАМЕ:
– Музыка Міхала Клеафаса Агінскага, Станіслава Манюшкі, Фрэдэрыка Шапэна Выступленне ў выкананні анасамбля салістаў “Вытокі” (Мастацкі кіраўнік – лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў)

  Салісты: Ірына Аўдзеева – фартэпіяна Дыяна Гантарэнка – флейта Яраслаў Макарыч – гітара, Аляксей Фралоў – фагот

– Вершы Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Тамаша Зана ў перакладах А.Вялюгіна, Р.Барадуліна, К.Цвіркі, І.Багдановіч прагучаць у выкананні дыктара Беларускага тэлебачання Міхаіла Кіцеля.

  Вершы філаматаў на польскай мове прачытае паэтэса Аксана Ючкавіч.

– У вечарыне бяруць удзел пісьменнікі, перакладчыкі, даследчыкі літаратуры Кастусь Цвірка, Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі.

– Песні на вершы філаматаў выконвае бард Алег Жбанаў.

УДЗЕЛ У ВЕЧАРЫНЕ – ПА ЗАПРАШАННЯХ. Наконт запрашэнняў звяртацца ў Польскі Інстытут у Мінску па тэл. (17) 200 95 81, 200 63 78.

from to
Scheduled Гісторыя Падзея