1.02.2018 Мастацтва, Падзея

Выстава “Кракаўскія калядныя батлейкі”

Гістарычны музей горада Кракава
Польскі Інстытут у Мінску
Віцебскі абласны краязнаўчы музей

запрашаюць на адкрыццё выставы “Кракаўскія калядныя батлейкі”, якое адбудзецца 25 снежня 2018 года а 16-й гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Віцебск, вул. Леніна 36)

Кракаўскія батлейкі (ад польскага – Betleem — назва г. Віфлеема) – гэта багата аздобленыя сцэны Божага Нараджэння з архітэктурнай спасылкай на адметнасці Кракава. Стылёвая разнастайнасць кракаўскіх касцёлаў стала для стваральнікаў батлейкі крыніцай натхнення. Гэта форма батлейкі сфармавалася ў XIX ст., распаўсюдзілася ў XX ст. і культывуецца дагэтуль, з’яўляючыся правобразам сучасных батлеек.

Гістарычны музей Кракава з 1946 года ладзіць штогадовыя конкурсы і выставы батлеек, якія вылучаюцца надзвычайнай рэлігійнай, мастацкай, патрыятычнай і гістарычнай каштоўнасцю. Рэгламент на роўных правах дапускае да ўдзелу ў конкурсе працы прафесіяналаў (архітэктараў, мастакоў) і мастакоў-аматараў. На дадзенай выставе прадстаўлены батлейкі з фондаў кракаўскага музея, якія атрымлівалі найвышэйшыя адзнакі і ўзнагароды. Адметнасцю кракаўскіх батлеек з’яўляюцца сцэны з персанажамі гістарычнымі (каралямі, нацыянальнымі героямі, заслужанымі і вялікімі палякамі) і легендарнымі (напр., Трубачом, панам Твардоўскім). Некаторыя батлейкі маюць сучасныя і складаныя механізмы, а таксама ўбудаваныя музычныя рашэнні, з якіх гучаць кракаўскія мелодыі або найбольш папулярныя калядкі.

Запрашаем!

Выстава падоўжыцца да 1 красавіка 2018 г.

Scheduled Мастацтва Падзея