7.02.2018 Музыка, Падзея

Adam Bałdych Sextet

Джазавы канцэрт

ADAM BAŁDYCH SEXTET – адзін з найлепшых джазавых скрыпачоў сучаснасці выступіць са сваім гуртом 7 лютага на сцэне Белдзяржфілармоніі.

Арганізатары канцэрта – Беларуская дзяржаўная філармонія і Польскі Інстытут у Мінску.


Адам Балдых вядомы сваімі бескампраміснымі творчымі пошукамі. Ён ламае ўсе стэрэатыпы на тэму скрыпкі, а яго экспрэсія, незвычайная крэатыўнасць і віртуознасць не пакідаюць сумненняў, што ён адзін з найвыбітнейшых скрыпачоў сусветнай джазавай сцэны.

Новы праект Адама Балдыха аб’ядноўвае захапленне джазам, сучаснай музыкай і індзі-рокам. Напоўненая колерамі і “прыправамі” музыка не паддаецца класіфікацыі, але яшчэ больш яскрава дэманструе разпазнавальнае гучанне Балдыха не толькі як музыканта, але і як кампазітара.

Адам Балдах – выпускнік Акадэміі музыкі ў Катавіцах (Польшча) і прэстыжнага Berklee College of Music (ЗША). У 16-гадовым узросце быў прызнаны “вундэркіндам” і ў хуткім часе пачаў гастраліраваць з выбітнымі польскімі і замежнымі музыкантамі ў Польшчы, Германіі, Сербіі, Інданезіі, Венгрыі, Іспаніі, Францыі, Англіі і ЗША. Музыкант стала супрацоўнічае з прэстыжным нямецкім лэйблам ACT MUSIC, для якога запісаў тры аўтарскія альбомы “Imaginary Room” (2012), “The New Tradition” (2014) і Adam Bałdych & Helge Lien Trio „Bridges” (2015, Джазавы Альбом Года ў Польшчы), якія атрымалі вельмі высокія ацэнкі крытыкаў у Польшчы і за мяжой.

Лаўрэат ECHO Jazz 2013 – найважнейшай узнагароды для музыкантаў з усяго свету, прызнаванай у Германіі; Гран-Пры “Jazz Melomani” – Музыкант Года (2012); намінант прэміі FRYDERYK 2013, 2015 і 2016 у катэгорыі Музыкант Года (джазавая музыка); “Найлепшы Джазавы Скрыпач” Польшчы па апытанні чытачоў часопіса “Джаз-форум” нязменна з 2012 г. па 2016 г.

Супрацоўнічаў і выступаў на сцэне з вядомымі джазмэнамі Польшчы і свету, сярод якіх Лешэк Можджэр, Гражына Аўгусцік, Ярэк Смятана, Ларс Дэніэлсан, Дзідзер Лаквуд, П’ер Блэнчард, Royal String Quartet, Паўліна Гарсія, NDR Big Band, Нільс Ландгрэн, Рэнэ Ван Хэльсдынген, Джэры Гудман і інш.

У чэрвені 2016 г. Адам Балдых быў узнагароджаны “Залатым крыжам заслугі” Прэзідэнта Рэспублікі Польшча, а таксама ганаровай адзнакай Міністэртсва культуры і нацыянальнай спадчыны РП “За заслугі перад польскай культурай“.

У Мінску Адам Балдых выступае з выбітнымі прадстаўнікамі польскай джазавай сцэны: Кшыштаф ДЫС /фартэпіяна/, Міхал БАРАНЬСКІ /кантрабас/, Мацей КАЦІНЬСКІ /саксафон, кларнет/, Шымон МІКА /гітара/, Давід ФАРТУНА /ударныя/.

“Без сумневу, Адам з’яўляецца найбольш тэхнічна развітым скрыпачом нашага часу. Ад яго можна чакаць чаго заўгодна”. /Ульрых Ольсхаўзэн. Frankfurter Allgemeine Zeitung/

“Балдых надае сваёй скрыпцы​​голас і эмацыянальную сілу, якой не было чуваць дзесяцігоддзі, а таксама ўносіць свежасць ў сучасную музыку».

/Allaboutjazz.com/

Scheduled Музыка Падзея