“Польская кухня. Адчуй смак традыцый” – прэзентацыя кулінарнай кнігі з дэгустацыяй
XXV Міжнародная кніжная выстава-кірмаш
4 сакавіка 2018 года а 12-ай гадзіне ў кавярні “Меркурый” (Будынак выставачнага павільёна БелЭкспа, Мінск, пр.Пераможцаў, 14) у рамках XXVМінскай міжнароднай выставы-кірмашу адбудзецца прэзентацыя кулінарнай кнігі Яанны Фургаліньскай “Польская кухня. Адчуй смак традыцый” з дэгустацыяй.
“Польская кухня. Адчуй смак традыцый” — гэта ілюстраваная азбука польскіх традыцыйных страў. Прадстаўленыя ў кнізе 115 рэцэптаў пададзены арыгінальным спосабам — у выглядзе малюнкаў і сціслага пакрокавага апісання. Дзякуючы гэтаму атрымаўся наглядны дапаможнік, па якім кожны зможа з лёгкасцю дакрануцца да глыбокіх і блізкіх кулінарных традыцый Польшчы і адчуць іх смак.
“У вулічнай апытанцы, праведзенай у адным з польскіх гарадоў, у адказ на пытанне пра тыповыя стравы маладыя людзі найчасцей называлі піцу, бульбу фры, кебаб і спагеці. Падобнае ўражанне можа скласціся ў замежных турыстаў, якія беспаспяхова шукаюць у польскай правінцыі рэстаран з традыцыйнымі стравамі. Відаць, у пагоні за кулінарнай модай мы забыліся на нашу шматвяковую традыцыю”, — так тлумачыць ідэю кнігі яе аўтарка і ілюстратарка Яанна Фургаліньска.
Безумоўна, некаторыя стравы, тыя ж дранікі, клёцкі, суп са шчаўя ці галубцы, знаёмыя і беларусам, праўда, некаторыя, маюць свой каларыт. Але, канечне, ёсць і адметныя стравы польскай кухні – флякі па-варшаўску ці сілезскія клёцкі, бігас ці суп з памідораў – і дзякуючы гэтаму дапаможніку нават самы неабазнаны ў кулінарным майстэрстве зможа прыгатаваць і пакаштаваць іх на хатняй кухні. Для зручнасці рэцэпты аб’яднаныя ў сем раздзелаў: супы, стравы з мукі і бульбы, мясныя стравы, рыбныя стравы, гародніна, ласункі, напоі і дадаткі. У канцы кнігі змешчаны алфавітны паказальнік страў і сістэма вагі і мераў.
Кніга выйшла па-беларуску ў выдавецтве “Янушкевіч” пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.
На прэзентацыі мы распавядзем пра традыцыі польскай кухні, яе адметнасці і блізкасць да кухні беларускай, і пакаштуем некалькі традыцыйных страў. Таксама ўдзельнікаў чакаюць віктарына і конкурсы.
З мэтай забеспячэння паслуг на найвышэйшым узроўні мы выкарыстоўваем файлы cookies. Карыстанне нашым вэб-сайтам азначае, што яны будуць захоўвацца на Вашай прыладзе. У любы час Вы можаце змяніць налады ў браўзеры. Глядзіце палітыку cookiesACCEPT
Privacy & Cookies Policy
Privacy Overview
This website uses cookies to improve your experience while you navigate through the website. Out of these, the cookies that are categorized as necessary are stored on your browser as they are essential for the working of basic functionalities of the website. We also use third-party cookies that help us analyze and understand how you use this website. These cookies will be stored in your browser only with your consent. You also have the option to opt-out of these cookies. But opting out of some of these cookies may affect your browsing experience.
Necessary cookies are absolutely essential for the website to function properly. This category only includes cookies that ensures basic functionalities and security features of the website. These cookies do not store any personal information.
Any cookies that may not be particularly necessary for the website to function and is used specifically to collect user personal data via analytics, ads, other embedded contents are termed as non-necessary cookies. It is mandatory to procure user consent prior to running these cookies on your website.