22.09.2018 Літаратура, Падзея

“МІЦКЕВІЧ ЯДНАЕ” – Чытанні з “ПАНА ТАДЭВУША”

Літаратурна-музычна-тэатральны праект

З нагоды 220-годдзя АДАМА МІЦКЕВІЧА, якое нашыя народы і ўвесь свет святкуюць сёлета, Польскі Інстытут у Мінску і Беларускі Фонд Культуры ладзяць літаратурна-музычна-тэатральны праект

“М І Ц К Е В І Ч  Я Д Н А Е” – Чытанні з “ПАНА ТАДЭВУША”, які адбудзецца 22 верасня, 15:00 у  Доме Дружбы (вул. Захарава, 28)

LitwoOjczyzno moja!…

Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!…

LietuvaMano gimtinė!…

Як часта ўсплываюць гэтыя словы ў галаве? У сэрцы? Як яны будзяць успаміны, натхняюць, заклікаюць да дзеянняў, вяртаюць нас да Радзімы, да крыніц, да саміх сябе?

Кожны можа далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак разам з дыпламатамі, літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, дзеячамі беларускай, польскай і літоўскай культур, а таксама ўсімі, каму блізкая спадчына геніяльнага АДАМА МІЦКЕВІЧА, славутага сына Польшчы, Беларусі і Літвы.

Чытаць паэму можна будзе на адной з трох моў: у арыгінале на польскай мове і ў перакладах на беларускую і літоўскую мовы. Для ўдзелу ў Чытаннях неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы https://goo.gl/Et4GHy.

Тэатралізаваную частку ладзіць “Тутэйшы тэатр” (рэжысёр – Андрэй Саўчанка).

Музыка – Сяржук Доўгушаў і Канстанцін Яськоў,

Выканаўцы – гурт „Vuraj”.

УВАХОД ВОЛЬНЫ

Scheduled Літаратура Падзея