11 кастрычніка а 19-й гадзіне адбудзецца цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў Новай прасторы галерэі ”Арт-Беларусь” Zal #2 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3).
Святочны настрой створыць гурт Apple Tea.
УВАХОД ВОЛЬНЫ
Адам Глобус. Сям’я. Мастацкая літаратура, Мінск.
Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск.
Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.
Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Мінск.
Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.
Нагадаем, што да 24 кастрычніка працягваецца збор сродкаў на выданне аўдыякнігі. Вы не толькі можаце дапамагчы людзям з інваліднасцю па зроку пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але і здольныя паўплываць на выбар кнігі для запісу. Будзе запісаная адна з кніг шортліста Прэміі Гедройца. Падтрымаць праект можна па спасылцы https://ulej.by/project?id=816978
Таксама да канца дня 9 кастрычніка можна ўзяць удзел у конкурсе “Угадай трох пераможцаў” і выйграць камплект шасці кніг шортліста. Падрабязны рэгламент конкурсу можна знайсці ТУТ.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная 28 снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 г. за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. У папярэднія гады галоўную ўзнагароду атрымлівалі Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік. Суарганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.
Сакратар прэміі Аляксей Стрэльнікаў, асістэнтка сакратара Ганна Трызнюк
Кантакты:
e-mail: giedroyc.by@gmail.com;
тэл.: +375 29 367-95-82 (Velcom)