18–19 кастрычніка 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца V Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”.
Тэма 2018 года: “Камфортнае асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні”.
Тэмы для абмеркавання:
· Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя бібліятэчных будынкаў: гісторыя і сучаснасць
· Архітэктура, дызайн і арганізацыя прасторы бібліятэк
· Інжынерная інфраструктура бібліятэк: электразабеспячэнне, асвятленне, ацяпленне, вентыляцыя і кандыцыяніраванне паветра
· Мэбля і іншае спецыяльнае бібліятэчнае абсталяванне
· Аўдыя-, відэа-, тэле-, медыятэхналогіі ў бібліятэцы
· Сродкі і тэхналогіі забеспячэння аховы, захаванасці і бяспекі ў бібліятэцы
· Тэхнічныя сродкі сувязі і сістэмы тэлекамунікацыі ў бібліятэцы
· Сеткавыя тэхнічныя і праграмныя сродкі бібліятэк
· Тэхналогіі воблачных вылічэнняў у дзейнасці бібліятэк
· Інфармацыйна-пошукавыя сістэмы бібліятэк
· Электронныя бібліятэкі і анлайн-рэсурсы ў бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы
· Тэхнічныя сродкі сканіравання, капіравання, тыражыравання дакументаў у бібліятэцы
· Інтэрнэт-тэхналогіі ў дзейнасці бібліятэк: паслугі і сэрвісы
Пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску удзел у кангрэсе прымае Хенрык Холендэр, дырэктар бібліятэкі Ўніверсітэта Лазарскага (Варшава).
Падрабязная інфармацыя на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі