30.10.2018 - 12.11.2018 Мастацтва, Падзея

Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай

выстава

30 лістапада 2018 г. а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”, якая падрыхтавана Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча, Фондам “Цэнтр Архітэктуры” і Польскім Інстытутам у Мінску.

Назва выставы “Вечнасць і момант” натхнёная прамовай Леха Немаеўскага (1894-1952), вядомага польскага архітэктара, прапагандыста мадэрнізму, а таксама пільнага даследчыка польскай старажытнай архітэктуры. Словы Немаеўскага трапна акрэсліваюць патэнцыял і стабільнасць незалежнай Другой Польскай Рэспублікі, а таксама той кароткі перыяд, калі ўвасаблялася амбіцыйнае бачанне сучаснай, дынамічнай дзяржавы. Высокая планка польскай архітэктуры перыяду 1918-1939 – гэта не толькі інавацыйныя, высокатэхналагічныя будынкі, але і ўнікальная рэкламная стратэгія, якая выкарыстоўвала макеты, фотаздымкі і фотамантаж. Выбар аб’ектаў, прадстаўленых на выставе, з’яўляецца падсумаваннем спосабаў прэзентацыі дзяржавы, адроджанай пасля 123 гадоў няволі, з гледзішча мадэрнісцкай архітэктуры. Бо нельга казаць аб архітэктуры міжваеннага дваццацігоддзя без яе фатаграфічнай дакументацыі, выкананай найлепшымі польскімі фатографамі. Будаўнічае мастацтва не існуе без урбаністыкі, а добрая ўрбаністыка – гэта, у сваю чаргу, сучасная эканоміка. Сабраныя ў экспазіцыі прыклады толькі ў некаторай ступені даюць уяўленне пра архітэктурную тапаграфію Другой Польскай Рэспублікі, і гэта ўсяго некалькі кропак на густа запоўненай архімапе. Уверцюра да сімфоніі наватарскіх ідэй і паспяхова рэалізаваных далёкасяжных планаў.

Выстава працуе да 12 лістапада 2018 года

Тэл. / факс: 327-26-12

Час працы: 11.00-19.00.

Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак

Уваход вольны

from to
Scheduled Мастацтва Падзея