3.12.2018 - 4.12.2018 Гісторыя, Падзея

Польска-беларускі дыялог гісторыкаў па складаных пытаннях. Час пералому 1917-1921

Трэцяя сустрэча ў рамках створанага ў 2017 годзе цыклу «Польска-беларускі дыялог гісторыкаў па складаных пытаннях» адбудзецца 3 снежня 2018 года ў Беластоку. Ідэяй сустрэч з’яўляецца неабходнасць правядзення адкрытага дыялогу па сладаных гістарычных паміж Польшчай і Беларуссю. Мэтай сустрэчы будзе абмеркаванне праблем у важны для беларускага і польскага народаў перыяд – станаўленне дзяржаўнасці ў выніку ўздыму нацыянальных рухаў ва ўмовах зацятых войнаў у рэгіёне. Таму храналагічна разглядаемы перыяд быў акрэслены як “Час пералому 1917-1921”.
 
На канферэнцыі, сярод іншага,  будуць разгледжаны наступныя пытанні:
– палітычныя ўмовы фарміравання польскай і беларускай дзяржаўнасці падчас Першай сусветнай вайны,
– працэс з’яўлення польскай і беларускай дзяржаў, стварэнне органаў улады,
– праблема міжнароднага прызнання беларускай і польскай дзяржаў у 1918-1919 гадах.
 
from to
Scheduled Гісторыя Падзея