24 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт “Жоўтыя зоркі” з нагоды Міжнароднага Дня Памяці Ахвяр Халакосту.
Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту адзначаецца 27 студзеня. Абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года. 27 студзеня быў абраны таму, што ў гэты дзень савецкія войскі вызвалілі нямецкі нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц Біркенау (тэрыторыя цяперашняй Польшчы).
Гэта вечар памяці, стрыжнем якога стане класічная музыка. Менавіта з дапамогай музыкі слухачы змогуць яшчэ глыбей пагрузіцца ў цяжкія, але вельмі важныя для кожнага з нас успаміны.
Назву гэтаму праекту даў твор Ісаака Шварца «Жоўтыя зоркі».
Зводны сімфанічны аркестр
Дырыжор – Юрый Караваеў
Камерны хор “Salutaris”
Мастацкі кіраўнік – Вольга Янум
Салісты –
Дыяна Трыфанава сапрана
Аляксей Мікуцель тэнар
Сяргей Белазерцаў скрыпка
У праграме: М.Гнесін, М.Вайнберг, Э.Блох,
М.Брух, Д.Шастаковіч, А.Курбатаў