8.02.2019 Гісторыя, Падзея

8 лютага 2019ГІСТОРЫЯ СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ ПОЛЬСКАЙ ДЫПЛАМАТЫЧНАЙ СЛУЖБЫ 1918-1939. ЭКАНАМІЧНАЯ ДЫПЛАМАТЫЯ

Кніжны кірмаш
8 лютага 2019 года ў 17:30 на Польскім стэндзе ў выставачным павільёне БелЭкспа (Мінск, пр. Пераможцаў, 14) у рамках XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу пройдзе прэзентацыя кнігі Аляксандра Васілеўскага “Старонкі гісторыі польскай дыпламатычнай службы 1918-1939. Эканамічная дыпламатыя” (трохмоўнае выданне: на польскай, англійскай і рускай мовах). Кнігу прэзентуе аўтар Аляксандр Васілеўскі, мадэратар – кандыдат гістарычных навук Анатоль Вялікі.
 

“Старонкі гісторыі польскай дыпламатычнай службы 1918-1939. Эканамічная дыпламатыя” – дадзеная публікацыя закранае выбраныя пытанні эканамічных стасункаў Другой Рэчы Паспалітай, стварэння структур знешнегандлёвай службы і аб’ёму яе дзейнасці. Чытач, які цікавіцца гісторыяй міжнародных адносін, знойдзе ў ёй шмат цікавых фактаў і невядомых дагэтуль падрабязнасцей датычных абароны эканамічных інтарэсаў польскай дзяржавы і польскіх прадпрымальнікаў у шырокім разуменні, а таксама людзей, якія ад імя і па паўнамоцтве Рэчы Паспалітай стаялі на іх варце. Публікацыя дазваляе таксама зірнуць на працу супрацоўнікаў эканамічнага корпуса, хай яны і непрыкметныя ў дыпламатычных салонах і святле камер, але затое нясуць на сваіх плячах цяжар штодзённых, адказных і працаёмкіх рашэнняў у галіне дзяржаўных і эканамічных пытанняў.

Ад аўтара:

Гісторыя польскай дыпламатычнай службы ў 1918-1939 гг. дачакалася шматлікіх кніжных выданняў і альбомаў, была тэмай навуковых канферэнцый. Аднак праца, прысвечаная эканамічнай дыпламатыі міжваеннага перыяду, усё яшчэ чакае свайго выдання. Гэтую праблематыку, несумненна, наблізіць чытачу дадзены альбом, які прадстаўляе выбраныя пытанні эканамічных адносін Другой Рэчы Паспалітай, распавядае пра стварэнне структур знешнеэканамічнай службы і сферы яе дзейнасці.

Аляксандр Васілеўскі – супрацоўнік польскага знешнепалітычнага ведамства. У 1985-1987 гг. сакратар пасольства ў Бялградзе, у 1991-1996 гг. консул у Пецярбургу, 1999-2000 гг. генеральны консул у Сараева, лістапад 2005 г. – верасень 2007 г. chargé d’affaires пасольства ў Мінску, студзень 2014 г. – студзень 2016 г. эканамічны саветнік пасольства ў Мінску. У сферы яго зацікаўленняў гісторыя консульскіх, гандлёвых і памежных адносін Польшчы ў міжваенны перыяд. Аўтар шматлікіх публікацый і кніг, прысвечаных мінуламу і сучаснасці польскай дыпламатыі.

Scheduled Гісторыя Падзея