Польскі Інстытут у Мінску і Беларуская дзяржаўная фiлармонiя запрашаюць на “ДЖАЗАВЫЯ ВЕЧАРЫ Ў ФІЛАРМОНІІ”.
20 лютага на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі выбітны польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч выступіць ў складзе калектыву“ARTUR DUTKIEWICZ TRIO”.
Джазмэны прадставяць свой найноўшы альбом „Traveller”/ „Вандроўнік”, а таксама кампазіцыі зпапулярнага альбома “Немэн-Імправізацыі” з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння легендарнага польскага спевака і кампазітара Чэслава Немэна.
“ARTUR DUTKIEWICZ TRIO”:
Артур ДУТКЕВІЧ фартэпіяна
Міхал БАРАНЬСКІ кантрабас
Адам ЗАГУРСКІ ўдарныя
Паводле музычных крытыкаў „Traveller” – татальны джаз геніяльных музыкантаў і адзін з найлепшых альбомаў апошніх месяцаў у сусветным маштабе”. Кампазіцыі альбома гарманічна спалучаюць джазавую імправізацыю з элементамі польскага фальклору і world music. „Traveller” – гэта не толькі рэха шматлікіх гастрольных тураў, але перш за ўсё падарожжа ўнутр сябе, па ўласных настроях і эмоцыях.