2.03.2019 Музыка, Падзея

Канцэрт “ДА ЦЯБЕ, БОЖА”

Канцэрт рэлігійнай музыкі

“ДА ЦЯБЕ, БОЖА” — канцэрт рэлігійнай музыкі Станіслава МАНЮШКІ да 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара

Напярэдадні 200-гадовага юбілею Станіслава Манюшкі, які сёлета святкуецца ва ўсім свеце, 2 сакавіка у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (пр. Незалежнасці 44а) адбудзецца канцэрт вакальнай і арганнай музыкі “Да Цябе, Божа”. У ім слухачы пазнаёмяцца з малавядомай іпастассю кампазітара: як літургічнага арганіста і аўтара духоўных твораў.
Праграма прагучыць у выкананні салісткі Белдзяржфілармоніі, лаўрэата міжнародных і нацыянальных конкурсаў Тамары Рэмез (сапрана) і музыказнаўцы-беларусіста, арганісткі Святлены Немагай.

Вакальная музыка Манюшкі прагучыць у трох мовах: польскай, лацінскай і беларускай. Пераклады на беларускую былі зроблены спецыяльна для дадзенай праграмы Святленай Немагай з мэтай наблізіць творчасць кампазітара да сёняшняга слухача. Канцэрт будзе суправаджацца чытаннем успамінаў родных і сучаснікаў Манюшкі, а таксама выказваннямі самога кампазітара аб рэлігійнай музыцы.

Пачатак канцэрта а 20.00. Уваход вольны.

Scheduled Музыка >Падзея