12.04.2019 Падзея, Польская мова

Майстар-класы для настаўнікаў польскай мовы

Метадычныя майстар-класы для настаўнікаў польскай мовы як замежнай, арганізаваныя школай замежных моў GLOSSA (Кракаў).
 
13 красавіка ў Мінску адбудуцца метадычныя майстар-класы для настаўнікаў польскай мовы як замежнай, арганізаваныя школай замежных моў GLOSSA (Кракаў).

Для рэгістрацыі неабходна даслаць сваё імя і прозвішча, а таксама нумар тэлефона на адрас szkolenia@glossa.pl або зарэгістравацца на сайце.

Кожны ўдзельнік атрымае дыдактычныя матэрыялы, сертыфікат удзельніка і доступ да платформы http://www.e-polish.eu/. Таксама будзе прадстаўлена магчымасць набыць падручнікі выдавецтва GLOSSA.

ПАДРАБЯЗНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Традыцыйна, навучанне будзе праходзіць у форме майстар-класаў, скіраваных на абмен досведам і практычнымі парадамі, як вырашаць тыповыя праблемы ў навучанні польскай мовы.

ПРАГРАМА:

10:00-11:30 Аўтаматызацыя канчаткаў не павінна быць нуднай, або 100 ідэй для практыкаванняў і гульняў

11:30-12:00 Перапынак

12:00-13:30 Урок ад А да Я, або майстэрства планавання заняткаў

13:30-14:00 Перапынак

14:00-15:30 Як з маўчуна зрабіць балбатуна, або практыкаванні на маўленне

15:30-15:50 Пытанні і ўручэнне сертыфікатаў.

Паўліна Куц – адна з аўтарак серыі падручнікаў “POLSKI krok po kroku – junior”, вядзе метадычны курс на блогу www.e-polish.eu/blog, дасведчаны метадыст.

У часе майстар-класаў будзе магчымасць індывідуальнай кансультацыі з Ірынай Клачэнка, спецыялісткай па працы з платформай http://www.e-polish.eu/ для вывучэння польскай мовы.

Scheduled Падзея Польская мова