29.07.2019 Аб`явы Iнстытута

Зборнік артыкулаў STUDIA POLONICA да юбілею праф.С.МУСІЕНКА

Пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік артыкулаў пад назвай „STUDIA POLONICA” да юбілею прафесара Святланы МУСІЕНКА, заснавальніцы і шматгадовага кіраўніка кафедры польскай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы. Зборнік будзе даступны для зацікаўленых у Бібліятэцы Польскага Інстытута ў Мінску з верасня 2019 г. 
Па запыце Дырэктара Польскага Інстытута Ц. Карпіньскага Прафесару С. Мусіенка прызнана узнагарода POLONICUM — Цэнтра польскай мовы і культуры для іншаземцаў пры Варшаўскім Універсітэце. Урачыстасць уручэння узнагарод адбудзецца 18 лістапада 2019 г.

Scheduled Аб`явы Iнстытута