3.08.2019 Музыка, Падзея

JACASZEK на фестывалі SPAVA

Вядомы польскі музыкант, кампазітар і гукарэжысёр з Гданьска Міхал Яцашэк на фестывалі Sprava
Ўначы з 3 на 4 жніўня на фестывалі SPRAVA  (Чырэйскае возера, в. Белая царква, Віцебская вобласць) выступіць вядомы польскі музыкант, кампазітар і гукарэжысёр з Гданьска Міхал Яцашэк, творчы псеўданім JACASZEK. Ён стварае электраакустычную музыку, спалучаючы электронныя гукі з акустычнымі інструментамі. Ён працуе з рознымі атрыстамі ў розных медыя, уключаючы відэа, візуальныя мастацтвы, харэаграфію і фатаграфію. Стварае партытуры для кінематаграфічнай і жывой тэатральнай музыкі. Член Польскага Таварыства Электраакустычнай Музыкі. 
 

Мэта фестывалю SPRAVA – змяніць стаўленне беларусаў да прыроднай, культурнай і гістарычнай спадчыны краіны праз узаемадзеянне з ёй праз музыку і сучаснае мастацтва.
Дзякуючы сваёй музычнай часткі SPRAVA ажыццяўляе зусім нескладаную амбіцыю — дазволіць самай разнастайнай музыцы гучаць у самым зручным і лейтматыўным кантэксце для слухача, дзе выбар кожнага ўдзельніка прадыктаваны самім месцам, часам сутак, даўжынёй ценяў і кірункам падзення святла. На працягу трох фестывальных дзён на паўвостраве будзе каля сарака канцэртаў.
Scheduled Музыка Падзея