24.09.2019 - 26.09.2019 Літаратура, Падзея, Польская мова

Бібліятэкі і музеі ў сучасным адукацыйным і сацыякультурным асяроддзі: захаванне традыцый і перспектывы развіцця

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

24 — 26 верасня 2019 г. у Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэкі і музеі ў сучасным адукацыйным і сацыякультурным асяроддзі: захаванне традыцый і перспектывы развіцця”, прысвечаная 75-годдзю Факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ.

З польскага боку ў канферэнцыі прымуць удзел:

— Гжегаж Нець (Grzegorz Nieć), прафесар Інстытута навук аб інфармацыі Педагагічнага універсітэта ім. Камісіі нацыянальнай адукацыі (Кракаў, Польшча)

— Лешак Зінкаў (Leszek Zinkow), прафесар Кракаўскай акадэміі Ignatianum, Універсітэт Папы Яна Паўла ІІ (Кракаў, Польшча)

Праблемнае поле канферэнцыі:

— Трансфармацыя бібліятэчна-інфармацыйнай і музейнай адукацыі ў лічбавую эпоху.

— Эвалюцыя бібліятэчна-інфармацыйнай адукацыі ў Беларусі.

— Бібліятэкі і музеі як дынамічныя сацыякультурныя інстытуты.

— Камунікацыйная прастора бібліятэк і музеяў. Віртуальныя сэрвісы.

— Навукова-даследчая дзейнасць бібліятэк і музеяў.

— Роля бібліятэк і музеяў у захаванні гісторыка-культурнай памяці.

— Інфармацыйная падтрымка навукі, культуры і адукацыі. Навукаметрыя. Бібліяметрыя.

— Мова і літаратура як кампаненты адукацыйна-інфармацыйнай прасторы.

— Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў падрыхтоўцы спецыялістаў бібліятэчна-інфармацыйнай і музейнай сферы.

 

from to
Scheduled Літаратура Падзея Польская мова