14 кастрычніка 2019 г. (панядзелак) у 18: 00 ў эксперыментальнай прасторы Ok16 ў Мінску адбудзецца адкрыццё выставы “ГУМАР, КОМІКС, КАРЫКАТУРА І САТЫРА Ў СЯРЭДНЯЙ ЕЎРОПЕ”.
Арганізатары — Сярэднееўрапейская культурная платформа і яе чэшскае Старшынства.
УВАХОД ВОЛЬНЫ
Прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў СМІ — у 17: 30.
Незвычайная панэльная выстава працягнецца да 16 кастрычніка і прадставіць маляваны гумар 20-га стагоддзя з палітычнай і сацыяльнай тэматыкай. Гумар — аснова кожнай нацыянальнай культуры. Гэта вынік працяглага культурнага развіцця, на якое ўплываюць геаграфічныя ўмовы і гістарычны кантэкст. Гумар заўсёды дапамагаў людзям пераадольваць складаныя жыццёвыя сітуацыі, коратка рэзюмуючы іх стаўленне да грамадска-палітычных падзеяў, а таксама іх падыход да грамадскага жыцця.
Сярэднееўрапейская культурная платформа (PCCE) была заснавана ў Вене ў 2001 годзе шасцю краінамі Цэнтральнай Еўропы — Аўстрыяй, Чэхіяй, Венгрыяй, Польшчай, Славакіяй і Славеніяй. Асноўная задача PCCE — акцэнтаванне ўвагі на сярэднееўрапейскі рэгіён у рамках ЕС, развіццё культурнага дыялогу, рэалізацыя і падтрымка двухбаковых і шматбаковых праектаў, накіраваных на агульныя сярэднееўрапейскія культурныя каштоўнасці і інтарэсы.
З 1 ліпеня па 31 снежня 2019 года PCCE ўзначальвае Чэхія, якая старшынствуе краінай у першай палове 2020 года будзе Славакія.

from to
Scheduled Мастацтва Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея