14.10.2019 - 16.10.2019 Мастацтва

Выстава ГУМАР,КОМІКС, КАРЫКАТУРА І САТЫРА Ў СЯРЭДНЯЙ ЕЎРОПЕ

14 кастрычніка 2019 г. (панядзелак) у 18: 00 ў эксперыментальнай прасторы Ok16 ў Мінску  адбудзецца адкрыццё выставы “ГУМАР, КОМІКС, КАРЫКАТУРА І САТЫРА Ў СЯРЭДНЯЙ ЕЎРОПЕ”.
Арганізатары — Сярэднееўрапейская культурная платформа і яе чэшскае Старшынства.
УВАХОД ВОЛЬНЫ
Прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў СМІ — у 17: 30.

Незвычайная панэльная выстава працягнецца да 16 кастрычніка і прадставіць маляваны гумар 20-га стагоддзя з палітычнай і сацыяльнай тэматыкай. Гумар — аснова кожнай нацыянальнай культуры. Гэта вынік працяглага культурнага развіцця, на якое ўплываюць геаграфічныя ўмовы і гістарычны кантэкст. Гумар заўсёды дапамагаў людзям пераадольваць складаныя жыццёвыя сітуацыі, коратка рэзюмуючы іх стаўленне да грамадска-палітычных падзеяў, а таксама іх падыход да грамадскага жыцця.

Сярэднееўрапейская культурная платформа (PCCE) была заснавана ў Вене ў 2001 годзе шасцю краінамі Цэнтральнай Еўропы — Аўстрыяй, Чэхіяй, Венгрыяй, Польшчай, Славакіяй і Славеніяй. Асноўная задача PCCE — акцэнтаванне ўвагі на сярэднееўрапейскі рэгіён у рамках ЕС, развіццё культурнага дыялогу, рэалізацыя і падтрымка двухбаковых і шматбаковых праектаў, накіраваных на агульныя сярэднееўрапейскія культурныя каштоўнасці і інтарэсы.
З 1 ліпеня па 31 снежня 2019 года PCCE ўзначальвае Чэхія, якая старшынствуе краінай у першай палове 2020 года будзе Славакія.
from to
Scheduled Мастацтва