18: 30 (к/т “SILVER SCREEN”), зала №2
“Справа Ёханы Лангефельд” (Польшча, Германія), рэж. Уладэк Юркаў, Гербург Родэ-Даль
Невядомая гісторыя Ёханы Лангефельд, наглядчыцы канцлагераў Асвенцім і Равенсбрук. Пасля вайны яна здолела збегчы з кракаўскай турмы. Яе выратавалі былыя вязні. Чаму людзі, што перажылі жахі Равенсбруку, дапамаглі эсэсаўскай наглядчыцы пазбегнуць пакарання? Аўтары польска-нямецкага фільма даследуюць абставіны гэтых уцёкаў, а таксама адказваюць на пытанне, кім была Ёхана Лангефельд.
2019 МКФ «RIFFA» (Канада) — гран-пры за лепшы замежны дакументальны фільм
МКФ «Neisse» (Германія, Польшча, Чэхія) — афіцыйная праграма
МКФ дакументальнага гістарычнага кіно «DOCK» (Балгарыя) — афіцыйная праграма
МКФ «KinoDUEL» (Расія) — афіцыйная праграма МКФ «AegeanDocs» (Грэцыя) — афіцыйная праграма