6.11.2019 Кіно, Падзея (к/т "SILVER SCREEN", зала № 6, 20: 30)

Кінапаказ дакументальнага фільма “IN TOUCH” (Польшча) 🗺

Асноўны конкурс дакументальнага кіно ў рамках ХХVI Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Паказ дакументальнага фільма: "НА СУВЯЗІ"  ("In Touch") (Польшча, Ісландыя), рэж. Павел Зямільскі 
У фільме распавядаецца аб жыхарах польскай вёсачкі ў Мазурыі, «краіне тысячы азёр». Пачынаючы з 80-х многія маладыя людзі эмігравалі адсюль у Ісландыю, і ніхто не вярнуўся назад. Тыя, хто застаўся (пераважна пажылыя людзі) спадзяюцца на ўз’яднанне сямей. Але іх дзеці і ўнукі ўжо ўладкаваліся на новым месцы. Сваякі не часта могуць пабачыць адно аднаго: паміж імі вялікая адлегласць, ападарожжа з Польшчы ў Ісландыю абыходзіцца дорага. Лепшае выйсце ў такой сітуацыі — сталая сувязь па скайпе.

2018 IDFA (Нідэрланды) — спецыяльны прыз журы ў катэгорыі сярэднеметражнага кіно
2019 МКФ «Флаэрціяна» (Расія) — міжнародная конкурсная праграма
МКФ «Millenium Docs Against Gravity» (Польшча) — афіцыйная праграма
Кракаўскі МКФ (Польшча) — афіцыйная праграма

Scheduled Кіно Падзея
(к/т "SILVER SCREEN", зала № 6, 20: 30) Map