5.02.2020
Падзея, Польская мова
Прэзентацыя падручніка І. Кур’ян “Польская мова. Графіка. Арфаграфія. Вымаўленне. Фанетыка”
КНІЖНЫ КІРМАШ
5 ЛЮТАГА, СЕРАДА
16:00-17:00, Польскі стэнд
Паланістка, выкладчыца польскай мовы Інэса Кур’ян прэзентуе свой падручнік “Польская мова. Графіка. Арфаграфія. Вымаўленне. Фанетыка (тэарэтычна-практычны курс)”, які выйшаў у 2019 годзе ў Цэнтры “Студыя-Мовія”. Гэта не камунікатыўна-лексіка-граматычны тып падручніка, а рэдкае навуковае выданне, што прадстаўляе падрабязны аналіз фанетычных асаблівасцяў польскай мовы, іх параўнанне з беларускай, месцамі і рускай мовай, а таксама праекцыю на правілы сучаснай польскай арфаграфіі. Пры гэтым праца мае шмат выключна рэдкіх звестак пра сутнасць польскай мовы. Падручнік можа быць цудоўным дапаможнікам для паланістаў і тых, хто сур’ёзна і паглыблена займаецца вывучэннем польскай мовы.
|
Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея