КНІЖНЫ КІРМАШ
7 ЛЮТАГА, ПЯТНІЦА
17:30-18:30, Польскі стэнд
Прэзентацыя двухтомнага збору перакладаў выбраных твораў Збігнева Герберта (1924—1998), аднаго з найвыбітнейшых польскіх аўтараў ХХ стагоддзя.
У І томе “Пасланне Пана Когіта. Выбраныя вершы і п’есы” грунтоўна прадстаўленыя ўсе дзевяць яго прыжыццёвых зборнікаў, а таксама значная колькасць вершаў, што не ўваходзілі ў кнігі паэта. Большая частка вершаў і драма “Пячора філосафаў” друкуецца па-беларуску ўпершыню. Шмат якія пераклады публікуюцца ў новай рэдакцыі. Некаторыя вершы друкуюцца ў новых беларускіх перакладах. |
ІІ том “Варвар у садзе” – кніга, якую склалі 15 эсэ класіка. Уцякаючы з несвабоды камуністычнай Польшчы, пісьменнік блукае па дарогах Грэцыі і Італіі, Брытаніі і Францыі. Разважаючы над лёсам этрускаў і катараў, будаўнікоў гатычных храмаў і шукальнікаў зніклых у лабірынце над морам цывілізацый, “варвар” адкрывае для сябе сваю сапраўдную прарадзіму − запаветны сад еўрапейскай культуры.
|
Зборнік прадставіць каманда, якая працавала над выданнем – калектыў перакладчыкаў і рэдактараў, мадэратар – укладальнік Андрэй Хадановіч. Прагучаць арыгінальныя запісы чытання твораў Збігневам Гербертам, а па-беларуску – у акцёрскім прачытанні Рамана Падалякі.
Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея