7.02.2020 Літаратура, Падзея

Прэзентацыя рамана Януша Леона Вішнеўскага “Канец адзіноты”

КНІЖНЫ КІРМАШ
7 ЛЮТАГА, ПЯТНІЦА
14:00-15:00, Польскі стэнд
 

Новы раман Януша Леона Вішнеўскага “Канец адзіноты” — гэта пачуццёвы працяг легендарнага рамана “Адзінота ў сеціве” (S@motność w sieci). Яго галоўныя героі — новае пакаленне, сучасная моладзь, перад якой адкрыты ўвесь свет. Якуб і Надзя, як і персанажы папярэдняй гісторыі, знаёмяцца дзякуючы інтэрнэту, але… у кляштары, і іх адносіны таксама некаторы час падтрымліваюцца з дапамогай гаджэтаў. Усіх герояў нечакана аб’ядноўвае адна кніга, дзіўным чынам звязаная з жыццём рэальных людзей. Надзя пачынае амаль дэтэктыўнае расследаванне і спрабуе разабрацца ў таямніцах, якія ўрэшце рэшт прыводзяць яе да падзей дваццацігадовай даўніны.

Відэазварот Януша Вішнеўскага да беларускіх чытачоў і адказы на пытанні, размова з перакладчыцай Ганнай Янкутай.
 
Пытанні да аўтара накіроўвайце да 5 лютага праз фэйсбук выдавецтва “Янушкевіч” у каментарыях альбо на электронную пошту januskevic.books@gmail.com .
Scheduled Літаратура Падзея