8.02.2020 Літаратура, Падзея

Сустрэча з Катажынай Рырых-Карчыньскай. Прэзентацыя кнігі “Лапуховае поле”

Кніжны кірмаш

8 ЛЮТАГА, СУБОТА

14:00-14:30, Цэнтральная пляцоўка Нацыянальнага стэнда Беларусі
 
Сустрэча з пісьменніцай Катажынай Рырых-Карчыньскай і прэзентацыя беларускамоўнага выдання яе кнігі “Лапуховае поле” (выдавецтва “Янушкевіч”).
 
 
14:30-15:30, Польскі стэнд

Сустрэча з пісьменніцай Катажынай Рырых-Карчыньскай.

Аўтограф-сесія пісьменніцы Катажыны Рырых-Карчыньскай і ілюстратаркі кнігі Гражыны Рыгаль.
 
Сустрэча арганізавана пры падтрымцы Інстытута кнігі ў Кракаве.
 
 
 
 
Катажына Рырых-Карчыньска – польская паэтка, мастачка, аўтарка кніг для дзяцей, моладзі і дарослых. Педагог, перакладчыца, выкладчыца англійскай мовы. На яе рахунку шмат прэстыжных узнагарод, сярод якіх узнагарода Кніга Года IBBY за кнігу “Лапуховае поле” (“Łopianowe Pole”), якая ўжо перакладзена на 15 моў.
 
 Сярод амаль 40 кніг аўтаркі мала такіх, якія не атрымалі ўзнагарод, адзнак ці намінацый на літаратурныя прэміі. Шматразовыя перавыданні твораў (“Кароль”, “Выспа маёй сястры”, “Ясныя дні, цёмныя дні”, “Канец свету нумар 13”) трымаюць Катажыну Рырых-Карчыньску ў дзясятцы самых папулярных польскіх пісьменнікаў.
У сваіх кнігах яна закранае важныя тэмы: адзінота, расстанне, заблытаныя складаныя сітуацыі, абмежаваныя фізічныя магчымасці, нетыповыя сямейныя адносіны, складаны працэс сталення – але робіць гэта простай, зразумелай мовай, не без долі чорнага гумару навучаючы адказнасці, уменню рабіць правільны выбар, талерантнасці і радасці жыцця ў любых абставінах. Кнігі Катажыны Рырых вучаць і заклікаюць да павагі да іншага чалавека, адкрытага мыслення, крытычнай ацэнкі свету і здаровай самаацэнкі, любові да навакольнага асяроддзя і каштоўнасцяў, якімі павінен кіравацца чалавек, незалежна ад узросту.
 
Scheduled Літаратура Падзея