17-02-2020 Рэпартажы з мерапрыемстваў, Рэпартажы з мерапрыемстваў

Польскія паэты на фестывалі «Вершы на асфальце»

Войцех Бановіч і Пётр Міцнер узялі ўдзел у Міжнародным паэтычны фестывалі імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», які прайшоў 14-16 лютага ў Мінску.

Паэты прадставілі сваю творчасць разам з іншымі замежнымі і беларускімі паэтамі і паэткамі на дзвюх імпрэзах фестывалю. Адмыслова да гэтай падзеі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, зрабіў пераклады выбраных вершаў В. Бановіча і П. Міцнера на беларускую мову.

Вядучы Усевалад Сцебурака
Андрэй Хадановіч і Войцех Бановіч
Андрэй Хадановіч і Пётр Міцнер