25.02.2020 Аб`явы Iнстытута

Узнагарода «Сведка гісторыі»

 
Інстытут нацыянальнай памяці (Польшча) аб’яўляе аб правядзенні VI міжнароднай прэміі “Сведка гісторыі” для асоб і арганізацый па-за межамі Польшчы. Гэта ганаровая ўзнагарода была заснаваная ў 2009 годзе распараджэннем Старшыні Інстытута нацыянальнай памяці (IPN) і прысуджаецца Інстытутам нацыянальнай памяці. Яна прысуджаецца асобам і ўстановам, якія зрабілі значны ўнёсак ва ўшанаванне гісторыі польскага народа і аказвацюць падтрымку IPN у ажыццяўленні статутнай дзейнасці ў адукацыйнай і навуковай галінах.

Паведамляейце пра асоб і ўстановы за межамі Польшчы, якія актыўна ўдзельнічаюць у захаванні польскай гістарычнай памяці, якія клапоцяцца пра ахову, распаўсюд і паглыбленне ведаў аб найноўшай гісторыі краіны, а таксама выяўленні забытых фактаў ці людзей, заслужаных для польскага народа. Лаўрэатам прэміі можа стаць асоба, якая не мае польскага паходжання.

Заявы прымаюцца да 31 траўня 2020 года

Scheduled Аб`явы Iнстытута